Фецыялы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Фецыялы (ад лац.: fetiales) - старажытнарымская жрэчаская калегія (лац.: sodalitas), якая складалася з 20 пажыццёвых членаў, выбіраўшыхся шляхам кааптацыі, і займала ў шэраге рымскіх жрэчаств згодна са значэннем і рангам першае месца пасля чатырох самых галоўных жрэчаскіх калегій (sacerdotum quator amplissima collegia - пантыфікаў, аўгураў, квіндэцэмвіраў свяшчэннадзеянняў і эпулонаў).

Заснаванне калегіі прыпісвалі Нуме Пампілію (таксама Тулу Гастылію і Анку Марцыю). Першапачаткова яны кааптаваліся з патрыцыяў. Абавязкам фецыялаў было захоўваць і прымяняць асобую галіну сакральнага права - так званае ius fetiale, якім вызначалаўся фармальны бок прававых актаў, санкцыяваўшых парушэнне, аднаўленне і замацаванне міжнародных адносін (абвяшчэнне вайны, давання здавольвання, заключэнне міра і дамовы). Фецыялы былі як-бы пасрэднікамі між багамі з аднаго боку, і контрагентамі - з другога; яны адказвалі за правільнасць і законннасць актаў, якія вызначалі міжнародныя адносіны. Як пасрэднікі, яны выконвалі толькі прадвызначэнні дзяржавы (цара ці сената), па загаду якога яны дзейнічалі; у гэтым выпадку яны зваліся publici nuntii populi Romani. Калегіяльна яны выступалі толькі ў тых выпадках, калі трэба было выказаць на запыт магістрата меркаванне наконт даверанага ім фецыяльнага права (напрыклад аб выдаванні асоб, якіх абвінавацілі ў абразе паслоў, парадке абвяшчэння вайны пры дадзеных умовах і г. д.). Падчас выканання абавязкаў сакральных дэпутатаў фецыялы дзейнічалі у кожным асобным выпадку ўдвох; з іх адзін (verbenarius) нёс пучок набраных на Капіталійскім халме траў (sagmina), як сімвал недатыкальнасці паслоў, а іншы (pater patratus), у жрэчаскім адзенні, с жэзлам і свяшчэнным крэмням, ўзятымі з храма Юпітэра Ферэтрыя (гэтыя свяшчэнныя рэчы зваліся vasa), вёў перамовы і выконваў усталяваныя абрады. Verbenarius прыймаў ад прадстаўніка ўлады (цара, консула, прэтара) паўнамоцтвы на выкананне дарусэння і, атрымаўшы sagmina, дакранаўся ім да галавы і валос свайго калегі, які пасля выканання гэтага акта станавіўся pater patratus. Дамова (foedus) заключалася ў прысутнасці палкаводцаў і войск, пры пасрэдніцтве pater patrati абодвух бакоў (гэты парадак практыкаваўся пры заключэнні дагавароў толькі з італійцамі, так як інстытут фецыялаў існаваў толькі ў Італіі); кожны pater patratus пасля чытання тэкста дагавора ўрачыта абвяшчаў, што яго народ будзе свята выконваць прынятыя на сабе ўмовы, заклікаў багоў быць сведкамі клятвы і ў знак яе непарушнасці завіваў крэмням свінню, прыгаворваючы, што падобна таму, як ён забівае цяпер ахвярную жывёлу, так і Юпітэр паразіць пасля парушальнікаў дамовы.

У выпадку парушэння дамовы аднім з бакоў фецыялы абражанага боку па даручэнню дзяржавы адпраўляліся да парушальнікаў дамовы патрабаваць здавольванне (res repetere); pater patratus клятвай пацвяржаў справядлівасць свайго патрабавання, заклікаючы багоў у сведкі сваіх слоў і паўтараючы некалькі разоў (пры ўступленні на варожую зямлю, пры сустрэчы з асобнымі яе грамадзянамі, каля гарадскіх варот і, нарэшце, перад народам на гарадской плошчы) формулу clarigato (= патрабаванне здавольвання). Калі другі бок згаджаўся даць здавольванне, то pater patratus народа, які парушыў дамову, выдаваў вінаватых ці кампенсаваў нанесеную шкоду; у выпадку адмовы pater patratus патрабуючага здавольвання бока па прашэсці вызначанага часу (ад 10 да 30 дзён), які даваўся парушальнікам дамовы на абдумванне сваіх дзеяў, другі раз заклікаў багоў ў сведкі парушэння клятвы і ў выпадку канчатковай адмовы вяртаўся на радзіму, дзе згодна з яго дакладам ставілася на абмеркаванне пытанне аб абвяшчэнні вайны. Калі абвяшчалася вайна, то да пачатка ваенных дзей pater patratus накіроўваўся да мяжы варожай тэыторыіі і ў прысутнасці па меньшай меры трох паўналетніх сведак кідаў змочанае ў крыві кап'ё ў бок варожай тэрыторыі, гаворачы пры гэтым формулу абвяшчэння вайны. Калі тэатр ваенных дзей па меры развіцця рымскай дзяржавы стаў пераходзіць ў аддалённыя краіны і за мора, дзе у ворагаў не было адпаведнай рымскай сакральнай установы, дзейнасць фецыялаў пачала звужацца. Так з першай паловы ІІІ стагоддзя да н.э. абавязкі паслоў для перамоў ускладался на асобых прызначаных сенатам упаўнаважаных (legati). Дольш за ўсё захоўваліся функцыі фецыялаў, якія былі звязаны з заключэннем дамоў і абвяшчэннем вайны, але абвяшчэнне вайны больш не патрабавала паездкі фецыялаў да варожай мяжы, а адбывалася каля храма Белоны каля Фламініяў цырк. Тут знаходзіўся невялікі кавалак зямлі, які ў сілу прававой фікцыі быў прызнаны варожай тэрыторыяй, і pater patratus кідаў туды сваё кап'ё ад памежнага камня. Такім чынам былі абвешчаны войны Аўгустам - Клеапатры (32 год да н.э.), Маркам Аўрэліям - маркаманам (178 год); Клаўдзій нават не ад'язжаючы з Рыма заключаў дамовы з іншаземнымі царамі. У імператарскі перыяд ролю pater patratus выконвалі імператары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]