Флавіа Б’ёнда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Флавіа Б'ёнда)
Флавіа Б’ёнда
лац.: Flavius Blondus
Дата нараджэння 1388[1], не раней за лістапад 1392 і не пазней за 1 снежня 1392 ці 1392[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1463[1][2]
Месца смерці
Род дзейнасці гісторык, археолаг, географ, рэнесансны гуманіст
Навуковая сфера гісторыя
Вядомы як стваральнік тэрміну Сярэднія стагоддзі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Флавіа Б'ёнда (лац.: Flavius BlondusFlavius Blondus; Фарлі, 1392 (або 1388) — Рым, 4 чэрвеня 1463) — вялікі італьянскі гуманіст, гісторык. Упершыню вылучыў Сярэднія стагоддзі як асаблівы перыяд гісторыі, у 1453 годзе ім быў уведзены тэрмін «Сярэднія стагоддзі» (лац.: medium aevummedium aevum). Ён быў адным з першых гісторыкаў, які выкарыстаў падзел з трыма перыядамі гісторыі (Старажытны, Сярэднявечны, Сучасны) і вядомы як адзін з першых археолагаў і медыявістаў.

Самая вялікая праца Флавіа — Historiarum ab Inclinatione Romanorum Imperii («Дэкады гісторыі, пачынаючы ад заняпаду Рымскай імперыі»; Венецыя, 1483) — гісторыя Еўропы ў трыццаці двух кнігах, ад рабавання Рыма ў 410 годзе вестготамі да сучаснай яму Італіі (1442).

Працы на латыні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
  2. а б BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  3. а б Бьондо Флавио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.