Флагман флоту 1-га рангу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пагон Флагмана флоту 1-га рангу

Фла́гман фло́ту 1-га ра́нгу — воінскае званне Марскіх Сіл Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі Саюза ССР (МС РСЧА СССР)[1] было ўведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года[2] і зацверджана пастановай Савета Народных Камісараў СССР № 2591 для Марскіх Сіл РСЧА СССР ад 22 верасня 1935 года і абвешчана загадам Народнага Камісара абароны № 144 ад 26 верасня 1935 года. Званне флагман флоту 1-га рангу было адменена 7 мая 1940 года ў сувязі з увядзеннем новых званняў зацверджаных Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага саставу Ваенна-Марскога Флоту».

Вышэй флагмана флоту 2-га рангу. Адпавядала званням камандарма 1-га рангу, армейскага камісара 1-га рангу.

Парадак прысваення і пазбаўлення звання[правіць | правіць зыходнік]

Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмінаў выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдзіваў і вышэйшыя камандныя званні (і адпаведныя ім ваенныя званні) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) — прысвайваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.

Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР.

Пазбаўленне ваеннага звання камдзіва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР.

Прысваенне звання[3][правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. з 1938 года, Марскія Сілы РСЧА СССР сталі называцца ВМФ СССР, пасля Пастановы ЦВК і СНК СССР №120/2204 ад 30.12.1937 года: «Аб утварэнні народнага камісарыята Ваенна-Марскога Флоту СССР» (абвешчана загадам Народнага Камісара абароны № 5 ад 8.01.1938 года).
    Да канца 1939 года канчаткова зацвердзілася найменне — Ваенна-Марскі Флот Саюза ССР (ВМФ СССР). Напрыклад: Загад НК ВМФ № 431 ад 22.10.1939 г., зацвердзіў палажэнне аб узнагароджанні значком «Выдатнік Ваенна-Марскога Флоту Саюза ССР», і значок з моманту ўстановы вырабляўся з надпісам «Выдатнік ВМФ».
  2. «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА»
  3. Больш падрабязныя дадзеныя аб прысваенні званняў змяшчае «Спіс флагманаў флоту 1-га рангу, флагманаў флоту 2-га рангу, флагманаў 1-га рангу, флагманаў 2-га рангу Марскіх сіл РСЧА СССР (1935-1940)»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]