Перайсці да зместу

Фламандскія дыялекты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фламандскія дыялекты
Саманазва Vlaams
Краіны Сцяг Бельгіі Бельгія (Усходняя і Заходняя Фландрыя)
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская галіна
Заходнегерманская група
Ніжненямецкая падгрупа
Ніжнефранкскія дыялекты
Пісьменнасць лацініца

Фламандскія дыялекты (нідэрл.: Vlaams) — агульная назва дзвюх буйных дыялектных груп, распаўсюджаных на тэрыторыі Бельгіі, — усходне- і заходнефламандскай, — якія распаўсюджаны ў Усходняй і Заходняй Фландрыі, якія раней уваходзілі ў склад графства Фландрыя. Апроч гэтых двух дыялектаў у Бельгіі існуюць таксама брабанцкія і лімбургскія дыялекты.

У часы росквіту Бругэ і Гента нідэрландская мова істотна ўплывала на мясцовыя дыялекты. З пачатку XVII стагоддзя дыялект Усходняй Фландрыі стаў развівацца хутчэй за дыялект Заходняй. Прычынай таму паслужылі сельскі характар жыцця ў Заходняй Фландрыі і геаграфічная блізкасць усходнефламандскага дыялекту да Брабанта, дыялект якога ўвесь час пашыраўся і аказваў большы ўплыў на нідэрландамоўныя вобласці, чым уласна фламандскі. Сёння носьбіты фламандскага дыялекту пераважна выкарыстоўваць асобую форму дыялекту tussentaal, якая не адпавядае ні стандартнай нідэрландскай мове, ні дыялектам.