Фларэнтыйская камерата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мемарыяльная дошка на спальным корпусе ў палацы Бардзі ў Фларэнцыі.

Фларэнтыйская камера́та (італ.: camerata — кампанія, гурток), садружнасць музыкантаў (таксама тэарэтыкаў музыкі) і літаратараў, створаная ў Фларэнцыі ў 1573 годзе з мэтай сумеснага абмеркавання старажытнагрэчаскай музыкі і спосабу яе ўвасаблення ў сучаснай італьянскай музыцы. Сустрэчы адбываліся пад заступніцтвам і ў доме графа Джавані Брага, пасля яго ад’езду ў Рым (у 1592 г.) да канца 90-х гадоў у Якопа Корсі. Актыўнымі членамі гуртка былі музыканты Вінчэнца Галілей, Джуліа Качыні, П’етра Строцы. Вялікі ўплыў на фарміраванне эстэтыкі камераты аказаў знаўца грэчаскай мовы і антычнай культуры ў цэлым рымлянін Джыралама Меі, з якім Галілей састаяў у перапісцы. Паэт і лібрэціст Атава Рынучыні таксама прымаў удзел у абмеркаваннях. Апагеем творчай дзейнасці камераты сталі (першая ў гісторыі) опера Якопа Перы на тэкст Рынучыні «Дафна» (1598, захавалася ў фрагментах).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Palisca C.V. The Florentine Camerata: Documentary Studies and Translations. New Haven, 1989