Фларэнтыйская мазаіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нероча дэ Ландзі  (укр.). Мазаіка для падлогі ў Кафедральным саборы горада Сіена.
Фларэнтыйская мазаіка Нацюрморт з ракавінкамі. XVIII стагоддзе. Гофбург, Германія.

Фларэнтыйская мазаіка (італ.: Pietra dura) — разнавіднасць мазаікі, арнамент і прадметы якой выкананы з дробных каляровых камянёў і мармуру, якія нагадваюць асобныя мазкі ў жывапісе. Па аналогіі з разьбой па дрэве гэтую тэхналогію яшчэ называюць суцэльнай разьбой па камені.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фларэнтыйская мазаіка. Дэкор з жоўтымі ружамі. 1882 год.
Фларэнтыйская мазаіка як прымітыўнае ўпрыгожванне рэлікварыя XV стагоддзе

Лічаць, што тэхналогія мазаікі, якая атрымала назву «фларэнтыйскай», пачала выкарыстоўвацца ў папскім Рыме ў XVI стагоддзі. У горнай Італіі даўно былі знойдзеныя паклады рознакаляровых мармураў і дэкаратыўных парод каменя, якія шырока выкарыстоўваліся ў дэкарыраванні. Пачыналася з нескладаных кампазіцый, дзе выкарыстоўвалі толькі асобныя створкі рознага колеру. Часам іх выкарыстоўвалі як малую чарапіцу пры стварэнні рэліквіяў або дэкаратыўных уставак і да таго падобнае. Сваім дэкорам праславілася старая капліца сям’і Медычы, сцены якой дэкараваны ўстаўкамі рознакаляровага каменя.

Разметка будучага арнаменту, фота 2008 года.

Навейшая капэла Медычы была прапанавана Мікеланджэла, які цалкам адмовіўся ад выкарыстання дэкаратыўных камянёў. Але пра вечны матэрыял не забыліся і паднялі ўзровень вырабаў з каляровых камянёў да такой ступені, што ўся мазаіка атрымала сваю назву па назве горада Фларэнцыі.

Па тэхналогіі робяць абагульнены малюнак  (укр.) будучага твора з улікам наяўнасці камянёў патрэбнага колеру. Затым ідзе этап стварэння дэталяў малюнка, іх абточвання і падгонкі пад малюнак. На завяршальным этапе зборкі і прыклейвання дэталяў да аснавання масцікамі. У практыцы сустракаюцца ўзоры ў выглядзе рэльефу (узнятыя над фонам) або зашліфаваныя на адзіны ўзровень.

Вар’яцкае захапленне фігуратыўным жывапісам у Італіі прывяло да спробаў перанесці жывапіс у карцінах на тэхналогію фларэнтыйскай мазаікі. Абмежаванасць каларыту дэкаратыўных камянёў прывяла да схематызацыі выяў. Найбольшым поспехам карысталіся нацюрморты і арнаментальныя кампазіцыі. Фларэнтыйская мазаіка таксама шырока выкарыстоўвалася пры стварэнні мастацкіх надмагілляў, палацавых стальніц, выяваў шляхецкіх гербаў. Былі выпадкі стварэння ў тэхналогіі фларэнтыйскай мазаікі і асобных партрэтаў.

Абагульненне ў кампазіцыях і праца з абмежаванай каларыстычнай гамай у XX стагоддзі прывяла да выкарыстання тэхналогій фларэнтыйскай мазаікі для стварэння сценавых панэляў у грамадска значных збудаваннях, на станцыях метро, ў тэатрах і г. д.

Матэрыял[правіць | правіць зыходнік]

Тыповая фларэнтыйскай мазаіка прадугледжвае выкарыстанне каляровых камянёў, танных, напаўкаштоўных і каштоўных. Таксама шырока выкарыстоўваецца мармур розных адценняў

Тэхналогія фларэнтыйскай мазаікі ў мусульманскіх краінах[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка мармуровых дэталяў для фларэнтыйскай мазаікі. Рамеснікі ў Індыі. Фота 2009 года.

Прывабныя дэкаратыўныя якасці фларэнтыйскай мазаікі знайшлі гарачых прыхільнікаў сярод майстроў мусульманскіх краін. Рэлігійная забарона на рэалістычныя выявы адбілася тут у стварэнні геаметрычных арнаментаў і каліграфічных надпісаў. Дэкаратыўныя ўзоры арнаментаў і стыляў у каліграфіі назапашваліся стагоддзямі. Фларэнтыйскія мазаікі добра падыходзілі для стварэння геаметрычных арнаментаў або раслінных узораў, а таксама для асобных стыляў каліграфіі.

Галерэя выбраных твораў[правіць | правіць зыходнік]

Дэкор алтара, Кафедральны сабор Дзевы Марыі  (укр.), г. Дуброўнік. Харватыя.
Нацюрморт, Кветкі і садавіна. Фларэнтыйская мазаіка ў рэльефнай тэхніцы.
Фларэнтыйская мазаіка. Майстэрня скульптара, Гофбург, Германія.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Annapaula Pampaloni Martelli, Museo dell' Opificio delle Pietre Dure di Firenze, Arnaud, Firenze 1975.
  • Annamaria Giusti, Pietra Dura, Hirmer Verlag, München 2005, ISBN 9783777427454
  • Rolf C. Wirtz, Clemente Manenti, Kunst und Architektur Florenz, Ullmann/Tandem 2005, ISBN 978-3833113024

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]