Фларэнтыйскі баптыстэрый
| Славутасць | |
| Фларэнтыйскі баптыстэрый | |
|---|---|
| Battistero di San Giovanni | |
| Баптыстэрый Сан-Джавані | |
| 43°46′24″ пн. ш. 11°15′17″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Горад | |
| Канфесія | Каталіцтва |
| Епархія | Фларэнтыйская архідыяцэзія[d][2] |
| Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
| Дата заснавання | 1059[3] |
| Сайт | duomo.firenze.it/it/scop… |
Баптыстэрый Сан-Джавані (італ.: Battistero di San Giovanni) — сярэднявечны (раманскі стыль) баптыстэрый на П’яцца дэль Дуома і П’яцца дзі Сан-Джавані, побач з саборам Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ і кампанілай Джота ў Фларэнцыі, адзін з самых старых будынкаў горада. Як і большасць баптыстэрыяў, асвечаны ў гонар Іаана Хрысціцеля.
Першы баптыстэрый быў пабудаваны ў Фларэнцыі не пазней V стагоддзя. Цяпер існуючы будынак будаваўся з 1059 па 1129 гады. Аж да XIX стагоддзя менавіта тут хрысцілі ўсіх выхадцаў Фларэнцыі. Сярод іх — Дантэ і Медычы. Паўкруглая апсіда ў XIII стагоддзі была заменена на прамавугольную. Скляпенне купала ўпрыгожаны візантыйскімі мазаікамі XIII—XIV стагоддзяў. Цэнтральная мазаіка адлюстроўвае карціну Страшнага суда з фігурай Хрыста ў цэнтры. У баптыстэрыі таксама знаходзіцца грабніца антыпапы Яна XXIII.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фларэнтыйскі баптыстэрый
