Фларэнційская рэспубліка
Фларэнційская рэспубліка лац.: Respublica Florentina італ.: Repubblica fiorentina Рэспубліка | ||||||||||
| ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||
![]() Фларэнційская рэспубліка ў 1494 годзе | ||||||||||
Сталіца | Фларэнцыя | |||||||||
Найбуйнейшыя гарады | Фларэнцыя | |||||||||
Мова(ы) | Лацінская мова, Тасканскі дыялект італьянскай | |||||||||
Рэлігія | Рымска-каталіцкая царква | |||||||||
Грашовая адзінка | Флорын | |||||||||
Плошча | каля 15 000 км² у 1494 годзе | |||||||||
Насельніцтва | каля 750 000 чал. у 1494 годзе[1] | |||||||||
Форма кіравання | Рэспубліка | |||||||||
Ганфаланьер | ||||||||||
- 1531-1533 | Алесандра Медычы | |||||||||
Фларэнційская рэспубліка (лац. Respublica Florentina, (італ.: Repubblica di Firenze, Repubblica fiorentina) — незалежная рэспубліка ў Паўночнай Італіі, якая існавала ў 1115-1185 і 1197-1532 гадах. Паўстала як незалежная камуна горада Фларэнцыі, неўзабаве падпарадкавала сабе большую частку паўночнай і цэнтральнай Тасканы і пачала граць адну з найважнейшых роляў у палітычнай сістэме сярэднявечнай Італіі. Фларэнційскай рэспубліка стварыла складаную сістэму кіравання, заснаваную на недапушчэнні ўзурпацыі ўлады адной асобай і досыць шырокай ўцягнутасці грамадзян у фарміраванне дзяржаўных органаў. У XIII-XIV стагоддзях эканамічнае развіццё Фларэнцыі апярэджвавала практычна ўсе іншыя дзяржавы не толькі Італіі, але і Еўропы. Тут упершыню зарадзілася мануфактурная вытворчасць і пачаліся сацыяльныя канфлікты паміж наёмнымі працоўнымі і патрыцыятам. З 1434 у Фларэнцыі ўсталявалася ўлада роду Медычы, пры якіх дзяржава трансфармавалася ў аднаасобную сіньёрыю. У XIV стагоддзі Фларэнцыя стала вядучым цэнтрам італьянскага Адраджэння, у якім стваралі Дантэ, Петрарка, Бакача, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Макіявелі і многія іншыя. У перыяд Італьянскіх войнаў у рэспубліцы быў усталяваны ураўняльны тэакратычны рэжым Саванарола, аднак пры падтрымцы Францыі і папства, Медычы ў 1512 годзе аднавілі сваю ўладу. У 1532 годзе Рэспубліканскае кіраванне Фларэнцыі было ліквідавана, і краіна ператварылася ў спадчынную манархію - Фларэнційскае герцагства (з 1569 - вялікае герцагства Тасканскае).
Зноскі
- ↑ http://www.anriintern.com/regional_geography/itl5.html (недаступная спасылка — гісторыя)