Фларэшць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Фларэшць
Florești
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Bulevardul Dacia, Florești.JPG
Краіна
Раён
Каардынаты
Горад з
Плошча
15,12 км²
Вышыня цэнтра
88 м
Насельніцтва
15,3 тыс. чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+373 250
Паштовы індэкс
MD-5000
Аўтамабільны код
FR
Фларэшць на карце Малдовы
Фларэшць (Малдова)
Фларэшць

Фларэ́шць (рум.: Florești) — горад у Малдовы, цэнтр Фларэшцкага раёна. У наш час Фларэшць займае тэрыторыю плошчай 690 га. Насельніцтва горада складае каля 13 тыс. чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны за 130 км на паўночны захад ад Кішынёва, на рацэ Рэўт. Чыгуначная станцыя на лініі БэлцьСлабідка чыгункі Малдовы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва горада Фларэшці паходзіць ад прозвішча «Флаарэа» і суфікса «-ешць», тыповага для румынскіх і малдаўскіх населеных пунктаў. Малдаўскае прозвішча Флаара (кветка) было ўпершыню згадана ў граматах XV—XVI стагоддзяў. Першыя сведчанні згадваюць 3 паселішчы і 18 скітаў, размешчаных на тэрыторыі цяперашняга горада і яго наваколляў. У 16681683 гг. старое сяло Фларэшць знаходзілася ў валоданні вялікага лагафета Мірона Косціна, частку якога ён прадаў у 1754 годзе.

У 17721773 гадах на тэрыторыі ўладання Іардаке Кантакузіна размяшчаліся 33 сялянскія двары. А ў 1809 годзе была пабудавана першая царква Св. Мікалая, побач з якой знаходзяцца сучасныя малдаўскія могілкі. Пасля далучэння Бесарабіі да Расіі ў 1812 годзе Фларэшць становіцца ўласнасцю рускага генерала Сямёна Старога. Да 1853 года будуецца царква Св. Мітрафана. У 1862 годзе адкрываецца царкоўна-прыхадская, а ў 1873 — народная школы. Адкрываецца і земская бальніца на 5 месцаў. У 1894 годзе скончылася будаўніцтва чыгуначнага вакзала і адкрыты рух па маршруце БэлцьРыбніца. Цяпер чыгуначная галіна Бэлць — Рыбніца знаходзіцца ў паўразбураным стане.

У пачатку XX стагоддзя ў Фларэшці працавалі адна тэлефонная лінія і адна тэлеграфная. У 1913 годзе на ўладаннях Нікалаева быў пабудаваны жалезны мост цераз раку Рэўт. У перыяд з 1918 па 1940 год, калі Бесарабія ўваходзіла ў склад Румыніі, былі адкрыты пачатковая школа, гімназія «Г. Дука» і змяшаная школа.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, 13 ліпеня 1946 года Фларэшць атрымлівае статус горада і зноў становіцца раённым цэнтрам. У часы МССР у Фларэшці працавалі заводы (шкляны, тытунёва-ферментацыйны, вінаробны, масларобны), завод «Камунальнік», прамыслова-збытавае аб'яднанне «Малдплодаагародпрам» і інш. Каля Фларэшці знаходзіўся цукровы завод. У 1991 годзе насельніцтва складала 18,2 тыс. чалавек.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць заводы (шкляны, кансервавы, тытунёвы, камунальнай гаспадаркі) і фабрыкі: швейная і іншыя.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе працуе мноства індывідуальных прадпрыемстваў, камерцыйных аб'яднанняў і філіялаў банкаў, аптэкі, ветэрынарная лячэбніца, санэпідстанцыя, хуткая дапамога, цэнтральная раённая бальніца, цэнтр сямейных урачоў і кансультатыўная паліклініка. Таксама працуюць гасцініца, бібліятэка, музей, дом культуры, дом творчасці, гарадскі стадыён, падлеткавы клуб «Лучафэрул».

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Эмінеску на паштовай марцы Малдовы, 2005 год

З адукацыйных устаноў працуюць ліцэі імя А. П. Чэхава, імя Іона Крангэ, імя Міхая Эмінеску, два дзіцячы садкі, спартыўная, музычная і мастацкая школы.

Археалагічныя раскопкі[правіць | правіць зыходнік]

Каля Фларэшці ў 19551958 і ў 19601961 гг. археолагам Таццянай Пасек выяўлены рэшткі позненеалітычнага паселішча. Слой паселішча культуры лінейна-стужачнай керамікі пачатку 4-га тыс. да н.э. перакрыты слоем паселішча культуры Баян 4-га тыс. да н.э. Выяўлены сляды авальных зямлянак, якія ўтвараюць вуліцы, кераміка, каменныя і касцяныя прылады, гліняныя жаночыя статуэткі і мадэлі жылля. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй і паляваннем. На раннім этапе характэрны кухонны і арнаментаваны сталовы посуд, зернетаркі, рагавыя матыкі. На познім этапе — размаляваная кераміка, статуэткі з косці, гліны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]