Флегмона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Флегмона (ад ст.-грэч. Φλεγμονή - жар, запаленне) — вострае разлітае гнойнае запаленне тлушчавай клятчаткі; у адрозненне ад абсцэсу не мае дакладных межаў.

Віды флегмоны[правіць | правіць зыходнік]

Па размяшчэнні адрозніваюць флегмоны падскурную, падфасцыяльную, міжмышачную, забрушынную, каляныркавую (паранефрыт), каляпрамакішэчную (парапрактыт), клятчаткі міжсцення, флегмоны ступні, кісці і інш.

Узбуджальнікі[правіць | правіць зыходнік]

Пераважна стафілакок і інш. гноеродныя мікраарганізмы, радзей - кішачная палачка і анаэробы; адпаведна асаблівасцям ўзбуджальніка флегмоны падзяляюць на гнойныя, гніласныя і анаэробныя (газавыя).

Прыкметы флегмоны[правіць | правіць зыходнік]

Прыкметы флегмоны - боль, ацёк; пры падскурнай флегмоне - гіперэмія скуры, павышэнне тэмпературы цела, дрыжыкі і інш. Магчымы пераход запаленчага працэсу на суседнія органы, развіццё сепсісу.

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Раскрыццё і дрэнаванне гнойнага ачага, антыбіётыкі.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]