Флёкс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Флёкс
Phlox divaricata 1.jpg
Флёкс канадскі (Phlox divaricata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phlox L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30897
NCBI  40749
EOL  40661
GRIN  g:9262
IPNI  328376-2

Флёкс (Phlox) — род кветкавых раслін сямейства сінюхавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы, часам паўкусты. Сцёблы прамастойныя, узыходныя, сцелістыя (утвараюць дзярнінкі), малагалінастыя, вышынёй 10—150 см. Лісце сядзячае, супраціўнае, уверсе сцябла чаргаванае, суцэльнае, ланцэтнае або шылападобнае. Кветкі белыя, блакітныя, ружовыя, чырвоныя, часам з вочкам у цэнтры, пахучыя, сабраныя ў мяцёлчатыя ці шчыткападобныя суквецці, радзей адзіночныя. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Налічваецца каля 60 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўночнай Амерыцы і Азіі. Культывуецца больш за 40 відаў і 1500 сартоў; на Беларусі ў культуры найбольш вядомыя флёкс Друмонда, флёкс мяцёлчаты, флёкс шылападобны і інш.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Флёкс // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.