Фондавы індэкс
Выгляд

У фінансах фондавы індэкс або індэкс фондавага рынку — гэта лічбавы паказчык для ацэнкі стану выбраных кампаній на фондавым рынку. Ён дапамагае інвестарам ў параўнанні бягучых цэн на акцыі з мінулымі цэнамі.
Інвеставанне ў фондавы індэкс — гэта стратэгія інвеставання, у якой інвестар купляе долю індэкснага фонду, які ў сваю чаргу купляе акцыі кампаній прапарцыянальна пэўнаму індэксу. Такім чынам, інвестар павінен атрымаць прыбытак непасрэдна звязаны з ростам індэкса, а яго інвестыцыі дыверсіфікаваныя адносна кампаній індэкса. Розніца паміж эфектыўнасцю індэкснага фонду і індэксам, калі такая ёсць, называецца памылкай адсочвання.
Тыпы фондавых індэксаў па зоне дзеяння
[правіць | правіць зыходнік]- Глабальныя індэксы
- Глабальныя індэксы маюць мэтаю паказаць стан сусветнага фондавага рынку. Напрыклад, індэкс MSCI World налічвае амаль 1400 кампаній, якія пакрываюць прыблізна 85 % рынкавай капіталізацыі ў 23 развітых краінах.[1] Індэкс S&P Global 100 больш абмежаваны і ўключае толькі 100 кампаній.
- Рэгіянальныя індэксы
- Рэгіянальныя індэксы паказваюць дынаміку фондавага рынку асобнага геаграфічнага рэгіёна. Да такіх індэксаў адносяцца, напрыклад, індэкс FTSE Developed Europe і індэкс FTSE Developed Asia Pacific.
- Краінавыя індэксы
- Краінавыя індэксы паказваюць дынаміку фондавага рынку асобнай краіны і, такім чынам, адлюстроўваюць настроі інвестараў адносна стану эканомікі краіны. Найчасцей такія індэксы складаюцца з акцый буйных кампаній, што каціруюцца на найбуйнейшых фондавых біржах краіны. Прыклады: DAX у Германіі, NIFTY 50 у Індыі, Nikkei 225 у Японіі, KSE 100 у Пакістане, FTSE 100 у Вялікабрытаніі і індэкс S&P 500 у ЗША.
- Біржавыя індэксы
- Гэтыя індэксы заснаваныя на біржы, на якой гандлююцца акцыі, напрыклад, NASDAQ-100, або групах біржаў, такіх як Euronext 100 або OMX Nordic 40.
- Сектаральныя індэксы
- Гэтыя індэксы паказваюць стан пэўных сектараў рынку. Напрыклад, сектаральныя падіндэксы S&P 500 Energy, S&P 500 Health Care, S&P 500 Info Tech і г.д.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ MSCI World Index. MSCI.com. Праверана December 30, 2024.