Перайсці да зместу

Фонд салідарнасці BYSOL

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фонд салідарнасці BYSOL
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас Vytenio g. 22, LT-03229 Vilnius, Lietuva[1]
Тып арганізацыі некамерцыйная арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 14 жніўня 2020
Колькасць супрацоўнікаў
  • 15 чал. (8 лістапада 2021)
bysol.org (бел.)(руск.)(англ.)

Фонд салідарнасці BYSOL ― некамерцыйная няўрадавая арганізацыя, створаная 14 жніўня 2020 года ў адказ на масавыя арышты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Фонд арганізуе збор сродкаў для падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Станам на канец 2023 года Фонд працуе ў кірунку падтрымкі палітычных зняволеных, дваровых ініцыятыў, перанавучання звольненых па палітычных матывах, экстраннай рэлакацыі людзей за межы Беларусі і персанальных збораў.

25 верасня Фонд салідарнасці «BYSOL» выключылі з Міжнароднага гуманітарнага фонду.

Фонд пачаў сваю працу 14 жніўня 2020 года ў Кіеве. Першапачаткова ідэя стварэння фонду належала Андрэю Стрыжаку, таксама ён выступіў заснавальнікам арганізацыі.[2] Для запуску персанальнага збору сродкаў на Facebook фонду трэба было мець рэзідэнта ў адной з краін Паўночнай і Заходняй Еўропы або Паўночнай Амерыкі. Таму першы збор сродкаў запусціў сябра каманды BYSOL Аляксей Кузьмянкоў у Нідэрландах. Пасля ў Нідэрландах фонд зарэгістраваў юрыдычную асобу[3]. 4 студзеня 2021 года Фонд салідарнасці атрымаў афіцыйны статус дабрачыннай арганізацыі на Facebook, што дазволіла арганізоўваць зборы без стандартнай камісіі.[4]

Рашэннем МУС Беларусі 3 снежня 2021 года BYSOL прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. Супраць заснавальніка фонду Андрэя Стрыжака ўзбуджана крымінальная справа. Прадстаўнік Следчага камітэту Беларусі заявіў, што BYSOL «фінансуе страйкамы прадпрыемстваў, дэструктыўныя дваровыя супольніцтва, гэтак званыя фонды медыцынскай, спартыўнай і культурнай салідарнасці».[5] Паводле Андрэя Стрыжака, экстрэмісцкім быў прызнаны не сам фонд, а яго сайт, сацыяльныя сеткі, а таксама асабовыя старонкі Стрыжака, Марыі Забары і Аляксандры Зверавай. Таксама Стрыжак запэўніў, што рашэнне МУС ніяк не адаб’ецца на працы Фонду, ахвяры рэпрэсій па-ранейшаму змогуць атрымаць дапамогу, а донары здзяйсняць пералічэнні сродкаў.[6]

У верасні 2025 года Андрэй Стрыжак пакінуў BYSOL праз абвінавачанні ў непрыстойных паводзінах[7].

Збор ахвяраванняў і выплаты

[правіць | правіць зыходнік]

За першыя паўтара месяца працы, фонды BYSOL і BY_help сумарна сабралі больш за 5,5 млн даляраў ЗША ахвяраванняў[8], выплачана больш за 2 млн еўра[9]. Першапачаткова грошы паступалі на фізічныя рахункі заснавальнікаў фондаў праз платформы Facebook, PayPal і GoFundMe. Усе сродкі пераводзіліся ў банк, дзе праходзілі доўгі фінансавы кантроль[8]. Сярэдняя сума выплат на момант лістапада 2021 года складала ад 40 да 80 тысяч еўра ў месяц[9].

За год дзейнасці і на момант 15 жніўня 2021 года фонд аказаў дапамогу каля 5 тысячам беларускіх сем’яў на агульную суму ў 3,6 мільёнаў еўра, на падтрымку страйкавых камітэтаў пайшла 601 тысяча еўра, 194 тысячы пайшлі на дапамогу рэлакантам. Таксама 116 тысяч еўра былі выплачаны праз персанальныя зборы, 84 тысячы еўра выдзелены на дзейнасць дваровых ініцыятыў. На выплаты ветэранам Вялікай Айчыннай вайны было выдзелена 40 тысяч эўра. На экстраную рэлакацыю фонд аддаў 25 тысяч еўра.[2]

Пасля таго як 11 верасня 2025 года з беларускіх турмаў былі вызваленыя і вывезеныя ў Літву 52 вязні, з іх — 40 палітзняволеных беларусаў, фонд салідарнасці «BYSOL» абвесціў тэрміновы збор на 50 тысяч еўраў на падтрыманне гэтых людзей. За некалькі дзён сабралі больш за 111 тысяч еўра.

  1. https://bysol.org/be/about/feedback/ — 2025. Праверана 25 чэрвеня 2025.
  2. а б Фонд беларускай Салідарнасці. Што за год зрабіў BYSOL . БелСат. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2022.
  3. Кому помогает белорусский Фонд солидарности BYSOL, и при чем здесь криптовалюты (руск.). Deutsche Welle. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021.
  4. BYSOL получил статус благотворительной организации в Facebook (руск.). REFORM.by. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2021.
  5. Сергей Гуща. Фонд BYSOL объявлен в Беларуси экстремистской организацией (руск.). Deutsche Welle (4 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021.
  6. Андрей Стрижак рассказал, как будет работать фонд BYSOL (руск.). REFORM.by (3 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2021.
  7. STRYZHAK. Telegram. Праверана 18 кастрычніка 2025.
  8. а б Татьяна Неведомская. Как в Беларуси помогают пострадавшим от властей в ходе протестов (руск.). Deutsche Welle (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2021. Праверана 12 студзеня 2022.
  9. а б «Многие думали, что история со сливами станет фатальным ударом». Поговорили о работе фонда BYSOL с его основателем Андреем Стрижаком (руск.). Zerkalo.io (8 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2021. Праверана 9 студзеня 2022.