Фонд імя І. Любачкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Фонд імя І. Любачкі
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 1983

Фонд імя Івана Любачкі (англ.: Ivan S. Lubachko Fund) — грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1983 г. як стыпендыяльны фонд падтрымання студэнцкіх доследаў у галіне беларусазнаўства. Выкладчык Мюрэйскага ўніверсітэта Іван Любачка зарабіў ахвяраванне з асабістых сродкаў (каля 65 000 долараў) на стварэнне фонда, якое стала асновай яго эндаўмента. Распараднiкам Фонду выступіла Аб’яднанне беларуска-амерыканскай моладзі.

Кандыдаты на атрыманне стыпендый або грантаў, прапанаваных Фондам, павінны мець беларускае паходжанне і валодаць элементарнымі ведамі па беларускай мове, гісторыі, геаграфіі і літаратуры, а таксама прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць поспехі ў вучобе. Дадатковымі крытэрыямі з'яўляюцца апублікаваныя артыкулы, сяброўства ў беларускіх арганізацыях, характарыстыкі ад паважаных сяброў беларускай супольнасці[1].

Працы, выдадзеныя пры падтрымцы Фонда[правіць | правіць зыходнік]

  • Максімюк Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, 1945-1950. Нью-Ёрк-Беласток, 1994.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]