Фон Бекерат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Фон Бекерат (ням. von Beckerath) - нямецкі ротмістр, начальнік Віленскай вайсковай управы ў пачатку нямецкай акупацыі ў Першую сусветную вайну. Займаў выразна прапольскую пазіцыю.

У сваім лісце да Эрыха Людэндорфа (нямецкі генерал, які падчас Першай сусветнай вайны камандаваў нямецкімі войскамі на ўсходнім фронце) пісаў, што "палякі ў віленскай адміністрацыйнай акрузе з'яўляюцца адзіным народам, які мае дзяржаватворчыя якасці".

Пра беларусаў пісаў: "Беларусы ніколі не выказвалі імкнення да дзяржаўнай самастойнасці. Некаторыя імкненні сепарастычныя, якія развіваюць некалькі археолагаў і літаратараў з Вільнюс, трэба залічыць да мясцовых спраў, якія не маюць палітычнага значэння". Пад ціскам прадстаўнікоў няпольскіх нацыянальных груп Віленшчыны, у першую чаргу літоўцаў, вясной 1916 гэты дзеяч быў заменены на гаўптмана Поля (ням. Pohl), які ведаў літоўскую мову.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кароткі нарыс беларускага пытання. - Мінск: І.П.Логвінаў, 2009.-396с. ISBN 978-985-6901-22-8.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.