Серыя Бальмера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Формула Бальмера)

Се́рыя Ба́льмера — спектральная серыя[ru] атама вадароду, лініі якой размешчаны ў бачнай і блізкай да ультрафіялетавай вобласці спектра[1]. Гэтая серыя ўтвараецца пры пераходах паміж станамі, адзін з якіх мае галоўны квантавы лік, роўны двум. Названа ў гонар швейцарскага матэматыка Іагана Бальмера[ru], які апісаў у 1885 годзе гэтую серыю формулай.

Формула Бальмера[правіць | правіць зыходнік]

Для апісання даўжынь хваль λ чатырох бачных ліній спектра вадароду І. Бальмер прапанаваў формулу

дзе n = 3, 4, 5, 6; b = 3645,6 Å.

У цяперашні час для серыі Бальмера выкарыстоўваюць прыватны выпадак формулы Рыдберга:

дзе λ — даўжыня хвалі,

R ≈ 109737,3157 см−1 — пастаянная Рыдберга,
n — галоўны квантавы лік зыходнага ўзроўню — натуральны лік, большы ці роўны 3.

Зноскі

  1. Бальмера серия // Физическая энциклопедия