Ваенныя дзеянні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Формы ваенных дзеянняў)

Ваенныя дзеянніарганізаванае выкарыстанне сіл і сродкаў дзеля выканання пастаўленых баявых задач часткамі, злучэннямі, аб'яднаннямі ўсіх відаў узброеных сіл.

Вядуцца ў розных формах на зямлі, у паветры і на моры. Характарызуюцца, з сяр. 20 ст., рашучасцю мэт і вялікім прасторавым размахам, удзелам буйных груповак войск (сіл), шырокім выкарыстаннем усіх відаў зброі і баявой тэхнікі, высокай манёўранасцю, дынамічнасцю і хуткацечнасцю, рэзкімі зменамі сітуацыі, вялікім выдаткаваннем матэрыяльных сродкаў. Тэрмін «ваенныя дзеянні» звычайна ўжываецца ў дачыненні да дзеянняў стратэгічнага маштабу, а ў дачыненні да дзеянняў аператыўна-тактычнага маштабу ўжываецца тэрмін «баявыя дзеянні».

Формы ваенных дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

Формы ваенных дзеянняў ужываюцца ў залежнасці ад маштабу ўзброенай барацьбы, магчымасцяў відаў узброеных сіл і родаў войск (сіл), мэты ваенных дзеянняў і характару задач, што выконваюцца.

Да форм ваенных дзеянняў адносяцца: аперацыя, бітва, баявыя дзеянні (у т.л. сістэматычныя баявыя дзеянні), бой, удар (у т.л., ядзерны).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.) С.146.