Перайсці да зместу

Форт-Хейскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Форт-Хейскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Fort Hays State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Fort Hays State University
Заснаваны 1902
Студэнты 15 033[1] і 8 245[2]
Размяшчэнне Хейс, Канзас, ЗША
Сайт fhsu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Форт-Хейскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Fort Hays State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Хейс у штаце Канзас, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была заснавана ў 1902 годзе як Заходняе аддзяленне Канзасскай дзяржаўнай нармальнай школы, якая цяпер вядомая як Эмпарыйскі дзяржаўны ўніверсітэт. Першапачаткова навучальная ўстанова была размешчана на тэрыторыі форта Хейс, памежнай ваеннай заставы, якая была зачынена ў 1889 годзе. Вучэльня абслугоўвала патрэбы першых пасяленцаў у навучанні ў новым рэгіёне. Першы будынак кампуса бліжэй да горада Хейс быў завершаны ў 1904 годзе, у гэты час універсітэт пераехаў у сваё цяперашняе месца.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж бізнесу і прадпрымальніцтва
  • Каледж мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук
  • Каледж адукацыі
  • Каледж здароўя і паводніцкіх навук
  • Каледж прыродазнаўчых навук, тэхналогій і матэматыкі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]