Форт Баяр (тэлегульня)
| Форт Баяр | |
|---|---|
| | |
| Жанр | game show[d] |
| Аўтар(ы) | Jacques Antoine[d] і Jean-Pierre Mitrecey[d] |
| Рэжысёр(ы) | |
| Вытворчасць | Adventure Line Productions[d] |
| У галоўных ролях |
|
| Кампазітар | |
| Краіна вытворчасці | |
| Мова | французская |
| Колькасць сезонаў | 37 |
| Прадзюсар(ы) | |
| Месца здымак | Boyard |
| Тэлеканал(ы) | Antenne 2[d][1] і France 2[d] |
| Спасылкі | |
| france.tv/france-… (фр.) | |
| IMDb ID 0173548 | |
«Форт Баяр» (фр.: Fort Boyard, транскрыпцыя: [fɔʁ bwa'jar]) — прыгодніцкае тэлешоу, дзеянне якога разгортваецца ў Біскайскім заліве, ля берагоў Прыморскай Шаранты, у форце Баяр. Першы выпуск выйшаў у эфір французскага тэлеканала Antenne 2 7 ліпеня 1990 года. У прэм’ерны сезон 1990 года гульня называлася «Ключы ад форта Баяр».
Тэлегульня здымаецца ў крэпасці, пабудаванай у сярэдзіны XIX стагоддзя ля берагоў Францыі, паміж астравамі Іль-д’Экс і Алерон. «Форт Баяр» прадстаўляе сабой тэлегульню, у якой камандзе ўдзельнікаў неабходна вытрымаць шэраг фізічных і інтэлектуальных выпрабаванняў, каб, выігрываючы ключы і падказкі, атрымаць скарбы форта. Ключы неабходныя для допуску да наступнага этапу, паколькі менавіта яны адчыняюць скарбніцу форта. Падказкі прадстаўляюць сабой розныя словы, злучаючы якія між сабой і падбіраючы асацыяцыі, гульцы могуць дайсці да ключавога слова.