Фотатырыстар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Фотатыры́стар — тырыстар, перавод якога са стану з нізкай электраправоднасцю ў стан з высокай электраправоднасцю ажыццяўляецца ўздзеяннем святла.

Асвятленне крышталя фотатырыстара або яго часткі выклікае ўзнікненне носьбітаў электрычнага зараду абодвух знакаў і павелічэнню току праз тырыстарную структуру на велічыню фотатоку.

Канструктыўна фотатырыстар уяўляе монакрышталь (звычайна з крэмнію) з p—n—p—n- або n—p—n—p-структурай, змешчаны ў непразрысты герметычны корпус з празрыстым акенцам. У якасці крыніцы кіруючага светлавога патоку выкарыстоўваюцца лямпы напальвання, імпульсныя газаразрадныя лямпы, святлодыёды, квантавыя генератары (лазеры) і інш.

Фотатырыстары выкарыстоўваюцца ў схемах і прыладах аўтаматычнага кіравання і аховы, вылічальнай тэхнікі, высакавольтных электрычных пераўтваральніках і інш. Таксама з'яўляюцца часткай оптатырыстара — прылады, у непразрыстым корпусе якой змешчаны адначасова паўправадніковая тырыстарная структура і крыніца кіруючага выпраменьвання (святлодыёд).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 447. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]