Фоціева схізма
Фоціева схізма — царкоўны раскол паміж канстанцінопальскай патрыярхіяй і папствам, які доўжыўся з 863 па 867 год. Патрыярхію у той час узначальваў патрыярх Фоцій (858—867, 877—886), Папам быў Мікалай I (858—867). Лічыцца, што хоць фармальнай нагодай да расколу стала пытанне аб законнасці абрання Фоція на патрыяршы прастол, глыбінная прычына расколу ляжала ў жаданні Папы распаўсюдзіць свой уплыў на балканскія епіскапіі, што сустрэла супраціўленне з боку Візантыі. Таксама з цягам часу ўзмацняўся асабісты канфлікт паміж двума іерархамі.
Да сярэдзіны IX стагоддзя візантыйская царква ўжо працяглы час знаходзілася ў стане ўнутранага канфлікту. Барацьба паміж прыхільнікамі і праціўнікамі іконашанавання завяршылася ў 843 годзе паражэннем іканаборцаў, але ў царкоўнай партыі пераможцаў не сціхала барацьба кансерватыўнага і ліберальнага кірункаў. У барацьбе за ўладу паміж імператарам Міхаілам III (842 — 867) і яго маці Феадорай патрыярх Ігнацій (847 — 858, 867 — 877), які прадстаўляў кансерватараў, прыняў бок імператрыцы і быў зрынуты. Яго пераемнікам, падтрыманым царкоўнымі лібераламі, стаў чыноўнік і навуковец Фоцій, які не належаў да гэтага да духавенства. Хоць узвядзенне ў патрыярхі з парафіян раней у царкоўнай гісторыі здаралася, прыхільнікі зрынутага Ігнація абвясцілі абранне Фоція незаконным і звярнуліся да Папы. Папа Мікалай I, які скарыстаўся гэтай сітуацыяй для замацавання дагмату аб прымаце епіскапа Рыма, паспрабаваў выступіць у якасці вярхоўнага арбітра ў гэтай спрэчцы, адмаўляючы Фоцію ў прызнанні яго патрыярхам. Да 867 годзе Мікалай і Фоцій адлучылі адзін аднаго ад царквы. Тым не менш патрыярх, які карыстаўся падтрымкай Міхаіла, знаходзіўся ва ўладзе пакуль у выніку дзяржаўнага перавароту імператарам у 867 годзе не стаў Васіль I Македанянін (867 — 886), пасля чаго Фоцій быў зрынуты, а Ігнацій адноўлены ў якасці патрыярха.
Пасля смерці Ігнація ў 877 годзе Фоцій вярнуў сабе патрыяршы прастол, а Чацвёрты Канстанцінопальскі сабор (869-970) канчаткова завяршыў раскол. Хоць прычыны «фоціевай схізмы» ляжалі пераважна ў плоскасці царкоўнага права, пытанне аб філіёквэ, ўзнятае пры асуджэнні Папы Фоціем, працягвала заставацца асноўным рознагалоссем паміж цэрквамі Усходу і Захаду хрысціянскага свету, і прывяло да Вялікага расколу 1054 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Першасныя крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Nicetas David. The Life of Patriarch Ignatius. — Dumbarton Oaks, 2013. — Т. XIII. — 188 p. — (Dumbarton Oks texts). Архівавана 12 мая 2014.
Даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]- на англійскай мове
- Bury J. B. A history of the Eastern Roman empire from the fall of Irene to the accession of Basil I. — London, 1912. — 530 p.
- Dvornik F. The Photian Schism: History and Legend. — Cambridge: Cambridge University Press, 1948. — 504 p.
- Shepard J. Slavs and Bulgars // The New Cambridge Medieval History. — Cambridge University Press, 2008. — Т. II. — С. 228-248. — ISBN 0-521-36292-X.
- на рускай мове
- Курганов Ф.А. К исследованию о патриархе Фотии: (отзыв о сочинении проф. А.М. Иванцова-Платонова, представленном на соискание Макарьевской премии) // Христианское чтение. — 1895. — № 1-2. — С. 174-220. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014.
- Лебедев А. П. История разделения церквей в IX-м, X и XI веках. — М., 1900. — 415 с.
- Лебедев А. П. Очерки внутренней истории Византийско-восточной церкви в IX, X и XI веках. — Алетейя, 1998. — 306 с. — (Византийская библиотека). — ISBN 5-89329-053-1.
- Лебедев А. П. История Константинопольских соборов IX века. — Спб.: Алетейя, 2001. — 315 с. — (Византийская библиотека. Исследования). — ISBN 5-89329-370-3.
- Россейкин Ф. М. Первое правление Фотия, патриарха Константинопольского. — Сергиев Посад, 1915.
- на французскай мове
- Ahrweiler H. Sur la carrière de Photius avant son patriarcat // Byzantinische Zeitschrift. — 1965. — Т. 58. — ISBN 348-363.
- Dvornik F. Les légendes de Constantin et de Méthode vues de Byzance. — Prague, 1933. — 443 p.
- Hefele C. J., Leclerq H. Histoire des conciles. — Paris, 1870. — Т. 5. — 669 p.
- Hefele C. J., Leclerq H. Histoire des conciles. — Paris, 1911. — Т. 4.1. — 612 p.