Фразеалогія
Выгляд
Фразеало́гія (грэч. phrasis — выраз, грэч. logos — вучэнне), раздзел мовазнаўства, які вывучае ўстойлівыя адзінкі.
Даволі маладая навука, сур’ёзнае распрацоўванне фразеалогіі як асобнага раздзела мовазнаўства пачалося пасля навуковай класіфікацыі нераскладальных злучэнняў слоў. Класіфікацыю распрацаваў Віктар Вінаградаў, на грунце на прац Шахматава, Кульмана, Патабні і іншых.
У мовазнаўстве і цяпер не сфармавалася адзінства поглядаў на такое фразеалагічнае пытанне як межы ўстойлівай адзінкі.
Грунтоўнаму вывучэнню беларускай фразеалогіі прысвяцілі дзейнасць Ф. Янкоўскі, І. Лепешаў, А. Аксамітаў, Г. Малажай, М. Даніловіч і іншыя.