Фракія (рымская правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фракія, рымская правінцыя)
Рымская правінцыя Фракія каля 120 года.

Фра́кія (балг.: Тракия, грэч. Θράκη (Thráki), Θρᾴκη (Thrāíkē) або Θρῄκη (Thrēíkē), лац.: Thracia або Threcia, турэцк.: Trakya) — правінцыя Рымскай імперыі з цэнтрам у Перынфе, якая займала тэрыторыю сучаснай Балгарыі, Сербіі, Грэцыі і Турцыі. У часы Марка Аўрэлія насельніцтва перавышала 1 млн. чалавек.

Геаграфія Фракіі[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвую мяжу Фракіі ўтварае ўзбярэжжа Эгейскага мора. Больш таго, у рымскі час гэта частка Эгейскага мора, паміж фракійскім узбярэжжам, Халкідай, фракійскім Херсанесам і востравам Лемнас звалася Фракійскім морам. З усходняга боку берага Фракіі абмываюць воды Мармуровага (Прапантыда) і Чорнага (Понт Эўксінскі) мораў. З поўначы правінцыя Фракія была абмежавана Гемскімі горамі (лац.: Haemus Mons; цяпер носяць назву Балканскія горы), хоць гістарычная вобласць пасялення фракійскіх плямёнаў распасціралася на поўнач аж да Дуная. З захаду Радопскія горы аддзялялі Фракію ад Македоніі.

Плямёны[правіць | правіць зыходнік]

Сярод плямёнаў, якія насяляюць Фракію, варта адзначыць адрысаў (лац.: odrysae), што жылі ў сярэднім цячэнні ракі Гебр (цяпер Марыца) і ўжо ў V да н.э. заснавалі сваё Адрыскае царства. На захад ад адрысаў у падножжа радопскіх гор насялялі плямёны бесаў (лац.: bessi), на поўдзень ад бесаў, на самым узбярэжжы жылі плямёны сапеяў (лац.: sapaei), траўсаў (лац.: trausi) і кіконаў (лац.: cicone); на захад ад Гебра — апсінфіі (лац.: apsinthii), на поўнач ад іх каены (лац.: caeni) і ціны (лац.: thyni).

Рымскія правінцыі на Балканах

Рымскае заваяванне Фракіі[правіць | правіць зыходнік]

Прэтэнзіі Рыма на Фракію пачаліся з часоў Македонскіх войнаў (канец III ст. да н.э. — сярэдзіна II ст. да н.э.). Паслабленне кіруючай партыі ў Македоніі дазволіла мясцовым фракійскім царкам дамагчыся незалежнасці. Пасля перамогі Луцыя Эмілія Паўла ў 168 да н.э. у бітве пры Підне Македонія была падзелена на 4 часткі пад пратэктаратам Рыма. Нягледзячы на гэта, ні македонцы, ні фракійцы не лічылі сябе рымскімі падданымі, што прывяло да шэрагу паўстанняў. Паўстанне Андрыска, якое прывяло да IV-й Македонскай вайны атрымала шырокую падтрымку ў Фракіі.

Наступныя паўтара стагоддзі Фракія паступова ўваходзіла ў рымскі мір. Напачатку I ст. да н.э. фракійцы знаходзіліся ў саюзе з Мітрыдатам VI Еўпатарам, і пасля яго паражэння ў 3-й Мітрыдатавай вайне (74-63 г.да н. э.) апынуліся ў сферы ўплыву Рыма.

Тым часам на першы план выйшла племя сапееў пад правадырствам царом Раскупора (лац.: Rhascuporis). Ён быў вядомы, як паплечнік Цэзара і Пампея, пазней падтрымліваў армію рэспубліканцаў супраць Актавіяна і Антонія у апошнія дні рэспублікі. Пасля смерці Раскупора ў першыя гады імперыі пачалася чахарда на вяршыні фракійскай улады. Да ўлады прыходзіла то адна, то іншая партыі, якія падтрымліваў Рым.

Пасля таго, як цар Раіміталк III (лац.: Roimitalkes III) быў у 46 г. забіты ўласнай жонкай, Фракія была канчаткова ўключана ў склад імперыі. Цэнтрам правінцыі Фракія стаў горад Перынф. Адсутнасць буйных гарадоў ускладняла эфектыўнае кіраванне правінцыяй. Але ў канчатковым выніку правінцыя заквітнела.

Пасля Дыяклетыяна[правіць | правіць зыходнік]

Імператар Дыяклетыян для выгоды кіравання падзяліў Фракію на 4 правінцыі, якія разам са Скіфіяй і другой Мёзіяй склалі Фракійскую дыяцэзію прэфектуры Усход:

  • Фракія — паўночна-заходняя частка першапачатковай правінцыі;
  • Радопы — паўднёвая і паўднёва-заходняя частка правінцыі, паміж Радопскім хрыбтом, морам, Херсанесам Фракійскім і Гебрам;
  • Еўропа — паўднёва-ўсходняя частка Фракіі на ўзбярэжжы Прапанціды;
  • Гемімонт — Паўночна-ўсходняя правінцыя паміж Гемскімі горамі, Чорным морам і рэкамі Гебр і лац.: Ergines.

На тэрыторыі абноўленай Фракіі вылучаліся гарады Філіпопаль і Бероя

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]