Франкафоны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Распаўсюджанне французскай мовы

Франкафоны (лац.: francus «франкскі, французскі» і стар.-грэч.: φωνή «гук») у шырокім сэнсе — франкамоўнае насельніцтва планеты, гэта значыць, насельніцтва такіх краін, як Францыя, Бельгія, Швейцарыя, Конга і іншых, што ўваходзяць у так званую франкафонію, якая з’яўляецца вынікам французскай каланізацыі.

Канадскі кантэкст[правіць | правіць зыходнік]

У больш вузкім кантэксце канадскага грамадства выкарыстоўваецца як дэмаграфічны тэрмін для вызначэння франкамоўных жыхароў краіны, якія складаюць 23,7 % насельніцтва краіны (перапіс 2001), у адрозненне ад англамоўных (англафоны, 59,2 %) ці іншамоўных (алафоны, 17,1 %) грамадзян.

Франкаканадцы[правіць | правіць зыходнік]

Часцей за ўсё тэрмін выкарыстоўваецца ў статыстыцы і публіцыстыцы ў адносінах да жыхароў французскай правінцыі Квебек (квебекцы) і франкамоўных жыхароў правінцыі Нью-Брансуік (акадзійцы), з іх складанай дэмалінгвістычнай гісторыяй. У гэтых правінцыях французская мова носіць статус афіцыйнай (у Нью-Брансуіку — разам з англійскай). Акрамя таго, франкамоўныя меншасці жывуць і ў іншых правінцыях Канады, з іх найбольш буйную супольнасць складаюць франка-антарыйцы.

Квебек[правіць | правіць зыходнік]

Моўны склад Квебека, родная мова, перапіс 2006
франкафоны
  
79.6%
алафоны
  
12.2%
англафоны
  
8.2%

Бельгія[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін «франкафоны» таксама выкарыстоўваецца ў федэратыўным каралеўстве Бельгія для аб’яднання паняццяў «валоны» і «брусэльцы», для большасці з якіх роднай з’яўляецца на бягучы момант французская мова. Ім звычайна супрацьпастаўляюцца нідэрландафоны (фламандцы) і немцы ўсходніх кантонаў.

Французская мова ў свеце[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў абедзвюх афіцыйных мовах Канады і асабліва часта ў французскай мове па ўсім свеце.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]