Франка-кантабрыйскі рэгіён

Франка-кантабрыйскі рэгіён, таксама Франка-Кантабрыя, — тэрмін, які ўжываецца ў археалогіі і гісторыі для абазначэння вобласці ад Астурыі на поўначы Іспаніі да Аквітанія і Праванса на поўдні Францыі. Рэгіён уключае ў сябе паўднёвую палову Францыі і паўночную горна-ўзбярэжную паласу Іспаніі, якая выходзіць да Біскайскага заліва (вядомага з іспанскай мовы як Кантабрыйскае мора, адсюль і назва). Часам у склад рэгіёна ўключаюць таксама паўночную Каталонію.
У перыяд верхняга палеаліту ў гэтым рэгіёне назіралася высокая культурная аднастайнасць; верагодна, у тую эпоху Франка-Кантабрыя была найбольш густанаселеным рэгіёнам Еўрапейскага кантынента. Даныя малекулярнай генетыкі кажуць, што насельніцтва рэгіёна стала продкам большасці насельніцтва Еўропы, прынамсі, па жаночай лініі (мітахандрыяльная гаплагрупа H)[1]. Паўднёва-заходняя частка рэгіёну перамяжоўваецца з іншым падобным рэгіёнам — Васка-Кантабрыяй.
Археалагічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]
• асноўныя помнікі пячорнага мастацтва
даўнія ўзбярэжжы (сёння затопленыя)
даўнія леднікі
У Франка-Кантабрыі былі прадстаўлены паслядоўна шатэльперонская, арыньякская, граветцкая, салютрэйская, бадэгульская, мадленская, азільская і тардэнуазская (пастазільская геаметрычная) культуры.
Франка-Кантабрыя, магчыма, служыла сховішчам для вялікай колькасці насельніцтва часоў верхняга палеаліту падчас апошняга ледніковага максімуму (Вісконсінскае зледзянення), і, магчыма, менавіта адсюль людзі рассяліліся па Еўропе пасля яго заканчэння[2][3].
Распад рэгіянальнай аднастайнасці ў раннім неаліце
[правіць | правіць зыходнік]З пачаткам эпохі неаліту рэгіён Франка-Кантабрыі страціў культурную аднастайнасць, падзяліўшыся на ўсходнюю частку, дзе дамінавала культура кардыяльнай керамікі (ККК), і заходнюю, дзе захоўвалася субнеалітычная рукадурская культура. Тэрыторыя рукадурскай культуры паступова звужалася пад націскам ККК, і з часам яе змяніла гібрыдная тэнакская культура.
Асноўныя помнікі
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The Molecular Dissection of mtDNA Haplogroup H Confirms That the Franco-Cantabrian Glacial Refuge Was a Major Source for the European Gene Pool(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2013. Праверана 9 чэрвеня 2024.
- ↑ A. Achili et al., The Molecular Dissection of mtDNA Haplogroup H Confirms That the Franco-Cantabrian Glacial Refuge Was a Major Source for the European Gene Pool . Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2011. Праверана 10 ліпеня 2009.
- ↑ J.P. Bocquet-Appel, UPPER PALAEOLITHIC DEMOGRAPHY IN EUROPE FROM ARCHAEOLOGICAL DATA . Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2011. Праверана 10 ліпеня 2009.