Франка-іспанская вайна (1635—1659)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франка-іспанская вайна 1635—1659
Асноўны канфлікт: Трыццацігадовая вайна
Бітва пры Ракруа
Бітва пры Ракруа
Дата 19 мая 16357 лістапада 1659
Месца Паўночна-Усходняя, Усходняя і Паўднёвая Францыя, Паўночная Іспанія, Каталонія, Іспанскія Нідэрланды, Франш-Кантэ, Італія, Міжземнае мора, Атлантычны акіян
Прычына Падтрымка Францыяй антыгабсбургскай кааліцыі ў Трыццацігадовай вайне
Вынік Перамога Францыі: Пірэнейскі мір
Змены Далучэнне да Францыі каталонскіх графстваў Русільён, Канфлан, Валеспір, Капсір, паўночнай часткі Серданьі і нідэрландскай правінцыі Артуа
Праціўнікі
Камандуючыя
Сілы бакоў
300 тыс. чал.[6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франка-іспанская вайна — вайна 16351659 гадоў паміж Францыяй і іспанскімі Габсбургамі за панаванне ў Еўропе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Франка-іспанская вайна з’яўлялася часткай Трыццацігадовай вайны 16181648 гадоў. Паводле Камп’енскага дагавора са Швецыяй Францыя ў 1635 годзе абвясціла вайну Іспаніі. Асноўныя бітвы праходзілі ў прыгранічных абласцях у Пірэнеях, у Фландрыі, а таксама на моры. Найбольш значную перамогу Францыя атрымала ў бітве пры Ракруа.

Вестфальскі мір 1648 года, які завяршыў Трыццацігадовую вайну, не прымірыў абедзве краіны, і яны працягнулі супрацьстаянне. У 1654 годзе на баку Францыі выступіла Англія. Вырашальнай бітвай вайны стала бітва каля Дзюнкерка 14 чэрвеня 1658 года, таксама вядомая як Бітва ў дзюнах, у якой войскі іспанцаў, якімі камандавалі Хуан Аўстрыйскі Малодшы і прынц Кандэ, пацярпелі паражэнне ад франка-англійскіх войскаў пад камандаваннем віконта дэ Цюрэна. Прычынай паражэння сталі няўзгодненыя дзеянні паміж Хуанам Аўстрыйскім, які паспяшыў з атакай, і Кандэ.

7 лістапада 1659 года на востраве Фазанаў на рацэ Бідасоа, па якой праходзіла граніца Францыі і Іспаніі, быў падпісаны Пірэнейскі мір, паводле якога Францыі адыходзіла частка Фландрыі і іншых памежных зямель, а Англіі — Дзюнкерк. Таксама ў знак мірных намераў дачка караля Іспаніі Філіпа IV і Ізабелы Французскай Марыя Тэрэзія Іспанская была заручана з французскім каралём Людовікам XIV, а вяселле адбылося ў чэрвені 1660 года. Іспанія пасля не змагла выплаціць пасаг, што дало нагоду Людовіку XIV пачаць Дэвалюцыйную вайну.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Baron de Barante. Le Parlement de Paris et vie de M. Molé. — Paris, 1859.
  • Julia Pardoe. Louis XIV and the Court of France. — London, 1888.
  • Ralph Connor. The Fronde. — Oxford, 1905.
  • Lettres du Cardinal Mazarin. — Paris, 1878–1906.