Франконія (герцагства)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Франконскае герцагства)
Jump to navigation Jump to search
Герцагства Франконія
ням.: Herzogtum Franken

герцагства
Flag of None.svg
пачатак X стагоддзя — 939


Flag of None.svg
 
Banner of the Electorate of Mainz.svg
Frankenrechen.svg


Герб
Franken-um-800.jpg
Франконія ў IX стагоддзі
Сталіца Нюрнберг
Дынастыя Канрадзіны
герцаг Франконіі
 - ?—906 Конрад (I) Старэйшы
 - 906911 Конрад (II)
 - 911939 Эбергард

Герцагства Франконія (ням.: Herzogtum Franken) — адно з племянных герцагстваў, што ўтварыліся на тэрыторыі Усходне-Франкскага каралеўства (Германіі). У яго склад уваходзіла гістарычная вобласць Франконія, сучасны Гесэн, паўночны Бадэн-Вюртэмберг, часткі Рэйнланд-Пфальца і Баварыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Color sample Герцагства Франконія на карце Свяшчэннай Рымскай імперыі, канец X ст.

На тэрыторыі франконіі пражывала германскае племя франкаў. У V стагоддзі тэрыторыя позняга герцагства Франконія ўваходзіла ў склад Цюрынгскага каралеўства, аднак у 527 годзе яна была зававана франкамі. Для кіравання ёй франкскія каралі прызначалі герцагаў, якія мелі рэзідэнцыю ў Вюрцбургу, аднак вядома пра іх вельмі мала.

Пасля распаду імперыі Каралінгаў Франконія апынулася ў складзе Усходне-Франкскага каралеўства. Паступова ў ёй узмацніліся два роды — Бабенбергі франконскія і Канрадзіны, якія вялі паміж сабой барацьбу за ўладу Франконіі. Пераможцамі ў выніку ў пачатку X стагоддзі выйшлі Канрадзіны, якія выгналі Бабенбергаў з Франконіі.

Глава роды Канрадзінаў — Конрад Старэйшы, скарыстаўшыся слабасцю каралеўскай улады пасля смерці караля Арнульфа Карынтыйскага прысвоіў сабе тытул герцага Франконіі. Старэйшы сын Конрада Старэйшага, Конрад, пасля смерці Людовіка IV Дзіця, апошняга прадстаўніка дынастыі Каралінгаў ва Усходне-Франкскім каралеўстве, быў выбраны ў 911 годзе новым каралём, перадаўшы Франконію свайму брату Эбергарду.

Аднак у выніку кіравання Конрада I каралеўская ўлада значна аслабла. Конраду не ўдалося нічога зрабіць з кіраўнікамі іншых племянных герцагстваў. У выніку пасля смерці бяздзетнага Конрада новым каралём у 919 годзе быў выбраны адзін з праціўнікаў Конрада — Генрых Птушкалоў, герцаг Саксоніі. Брат Конрада, Эбергард, падтрымаў выбар новага караля. Ён захоўваў вернасць Генрыху пры яго жыцці, аднак пасля яго смерці паўстаў у 937 годзе супраць Атона I, спадчынніка Генрыха. У 939 годзе Эбергард загінуў у бітве пры Андэрнаху.

Прамых спадчыннікаў ён не пакінуў, таму Атон далучыў Франконію да сваіх уладанняў, і яна апынулася пад прамым кіраваннем караля, а пазней імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. З гэтага часу герцагства як самастойнае ўладанне перастала існаваць.

У 1116/1120 гадах тытул герцага Франконіі насіў Конрад Гогенштаўфен, брат швабскага герцага Фрыдрыха II, які пазней стаў пад імем Конрад III каралём Германіі, але невядома, якія менавіта ўладанні знаходзіліся пад яго кіраваннем.

У 1168 годзе імператар Фрыдрых I Барбароса надаў тытул «герцаг Франконіі» біскупам вюрцбургскім.

Спіс герцагаў Франконіі[правіць | правіць зыходнік]

Канрадзіны
Гогенштаўфены

З 1168 года тытул «герцаг Франконіі» насілі біскупы Вюрцбурга.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бульст-Тиле Мария Луиза, Йордан Карл, Флекенштейн Йозеф. Священная Римская империя: эпоха становления / Пер. с нем. Дробинской К.Л., Неборской Л.Н. под редакцией Ермаченко И.О — СПб.: Евразия, 2008. — 480 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-8071-310-9.

== Спасылкі ==* Franken herzogtum (ням.) . Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2012. Праверана 17 снежня 2011.