Франкская дзяржава
| каралеўства | |
| Франкская дзяржава | |
|---|---|
| Francia, Frankia | |
|
|
|
|
|
|
| Сталіца | Ахен |
| Мова(ы) | франкская, лацінская |
| Афіцыйная мова | старажытнафранкская мова і лацінская мова |
| Грашовая адзінка | Дэнье |
| Плошча |
|
| Форма кіравання | раннефеадальная манархія[d] |
| Дынастыя | Меравінгі, Каралінгі |
| Кіраўнікі дзяржавы | |
| Каралі | |
| • V стагоддзе-800 | Спіс каралёў Францыі |
| Імператар Захаду | |
| • 800-814 | Карл Вялікі |
| • 814-840 | Людовік I Набожны |
| • 840-855 | Лотар I |
Франкская дзяржава або каралеўства (фр.: royaumes francs, лац.: regnum (imperium) Francorum), радзей Франкія (лац.: Francia) — умоўная назва дзяржавы ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў V—IX ст. Утварылася на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі адначасова з іншымі варварскімі каралеўствамі. Гэтыя тэрыторыі былі населены франкамі пачынаючы з III стагоддзя. У выніку бесперапынных заваёніцкіх паходаў маярдома франкаў Карла Мартэла, яго сына Піпіна Кароткага, а таксама ўнука Карла Вялікага, пры якім каралеўства сталі імперыяй, да пачатку IX стагоддзя дзяржава дасягнула найбольшых сваіх памераў.
З прычыны традыцыі дзяліць спадчыну паміж сынамі, тэрыторыя франкаў толькі ўмоўна кіравалася як адзіная дзяржава, а фактычна складалася з некалькі каралеўстваў (regna). Колькасць і размяшчэнне каралеўстваў змянялася з часам, і першапачаткова Франкіяй звалася толькі адно каралеўства, а менавіта Аўстразія, якое размяшчалася ў паўночнай частцы Еўропы на рэках Рэйн і Маас; тым не менш, часам у гэта паняцце ўключалі і каралеўства Нейстрыя, што знаходзілася на поўнач ад Луары і на захад ад Сены. З часам ужыванне назвы Франкія ссоўвалася ў кірунку Парыжа і замацавалася ўрэшце за басейнам Сены, вакол Парыжы (цяпер гэта вобласць вядома пад імем Іль-дэ-Франс), пазней даўшы імя Французскаму каралеўству.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя. Т. 16. — Мн., 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франкская дзяржава
