Франкфурцкі ўніверсітэт прыкладных навук
Франкфурцкі ўніверсітэт прыкладных навук | |
---|---|
Frankfurt University of Applied Sciences | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Frankfurt University of Applied Sciences |
Міжнародная назва | Frankfurt University of Applied Sciences |
Заснаваны | 1971 (як Fachhochschule Frankfurt am Main) |
Тып | Дзяржаўны |
Прэзідэнт | Франк Дзіверніх (Frank Dievernich) |
Студэнты | 12.043 (зіма 2014/2015) |
Прафесары | 250 |
Размяшчэнне | Франкфурт-на-Майне, Германія |
Сайт | www.frankfurt-university.de |
![]() |
Франкфурцкі ўніверсітэт прыкладных навук (ням.: Frankfurt University of Applied Sciences) — універсітэт у Франкфурце-на-Майне. Быў заснаваны 1 жніўня 1971. Для ўніверсітэта характэрна міжнародная арыентацыя: студэнты з больш чым 100 краін вучацца ў гэтай навучальнай установе. Таксама існуюць шматлікія праграмы абмена с універсітэтамі іншых краін з магчымасцю атрымання двайных дыпломаў.
Універсітэт мае наступныя факультэты:
- Архітэктура / Грамадзянскае будаўніцтва / Геаматыка
- Інфарматыка і вылічальная тэхніка
- Эканоміка і права
- Ахова здароўя і сацыяльная праца