Франк Пясецкі
Франк Пясецкі | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | авіяканструктар, вынаходнік, інжынер, бізнесмен |
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1919[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 2008[3][1][2] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Франк Пясецкі (англ.: Frank Piasecki; 24 кастрычніка 1919, Філадэльфія, штат Пенсільванія, ЗША — 11 лютага 2008, Мэйн-Лайн, штат Пенсільванія, ЗША) — амерыканскі авіаканструктар польскага паходжання, піянер распрацоўкі верталётаў прадольнай схемы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1940 годзе разам са сваім аднакласнікам Говардам Вэнзі стварыў кампанію PV Engineering Forum, якая пазней стала Piasecki Helicopter Corporation (з 1946 года). Стварыў аднамясцовы аднавінтавы верталёт PV-2, які ўпершыню падняў яго ў паветра 11 красавіка 1943 года. Гэты верталёт зрабіў уражанне на ВПС ЗША і Пясецкі атрымаў афіцыйны ваенны кантракт.
Распрацаваў прадольную схему для верталётаў, дзе нясучыя вінты змешчаны ў насавой і хваставой частках фюзеляжу.
Будаваў такія верталёты, як Piasecki HRP Rescuer, Пясецкі H-21, CH-46 Сі Найт, CH-47 Чынук.
Пасля канфлікту з Радай дырэктараў сышоў у 1955 годзе з Piasecki Helicopter і стварыў Piasecki Aircraft Corporation.
У 1956 годзе назва Piasecki Helicopter была зменена на Vertol Aircraft Corporation (ад «вертыкальны узлёт-пасадка» — vertical takeoff and landing), а ў 1960 годзе Vertol была куплена кампанія Боінг і стала яе падраздзяленнем Boeing Vertol Division (у 1987 годзе падраздзяленне перайменавана ў Boeing Helicopters).
У 1986 Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган уручыў Пясецкаму найвышэйшую тэхнічную ўзнагароду краіны — Нацыянальны Медаль Тэхналогіі. У 2005 годзе ён атрымаў пажыццёвую узнагароду падраздзялення Смітсанаўскага Інстытута — Нацянальнага музею авіацыі і касманаўтыкі.
Памёр у сваім доме 11 лютага 2008 года, ва ўзросце 88 гадоў, пасля шэрагу інсультаў.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б Frank Piasecki // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Frank Piasecki // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.domain-b.com/people/in_the_news/20080212_pioneer.html