Франс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Франс у 2016.

Франс Епсан Уол (швед. Frans Jeppsson Wall, нарадзіўся 19 снежня 1998 года), вядомы прафесійна як Frans, з'яўляецца шведскім спеваком. Ён выйграў конкурс Melodifestivalen 2016 і будзе прадстаўляць Швецыю на Еўрабачанні 2016 з песняй "If I Were Sorry".

Жыццё і кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Першыя поспехі[правіць | правіць зыходнік]

Франс у 2008 годзе

Франс нарадзіўся ў Істадзе, Правінцыя Сконэ, Швецыя. Ён стаў вядомы дзякуючы яго сумесным з рок-групай Elias хітам прысвечаным футболу, у тым ліку хіту 2006 года "Who's da Man",[1] у гонар шведскага футбаліста Златана Ібрагімавіча.[2] Песня заставалася на вяршыні Sverigetopplistan, афіцыйнага шведскага хіт-парада, на працягу 13 тыдняў.[2]

Да Калядаў 2006 года, ён запісаў песню "Kul med Jul",[3] якая дасягнула 24-га радка сярод топ-трыццаці хітоў Швецыі.[4]

Яшчэ адным поспехам Франса стаў хіт 2008 года "Fotbollsfest",[5] песня ў падтрымку шведскай нацыянальнай футбольнай каманды.[6]

Melodifestivalen і Еўрабачанне 2016[правіць | правіць зыходнік]

Пасля некалькіх гадоў адсутнасці ў чартах, Франс вярнуўся для ўдзелу ў конкурсе Melodifestivalen 2016, каб дамагчыся права прадстаўляць Швецыю ў конкурсе песні Еўрабачанне 2016 з песняй "If I Were Sorry",[7][8] якую сумесна напісалі Оскар Фагельстрём, Мікаэл Саксэль, Фрэдрык Андэрсан і сам Франс. Ён выканаў яе падчас апошняга, чацвёртага паўфіналу ў горадзе Еўле і трапіў непасрэдна ў фінал.[8][9]

Адразу пасля выканання песні, быў выдадзены сінгл, які стаў вельмі папулярным і заняў першы радок у шведскім топ-лісце Sverigetopplistan ужо на першым тыдні пасля выхаду.[10] Песня таксама ўвайшла ў так званыя "Spotify Viral charts" у Швейцарыі, Тайвані, Ісландыі, Уругваі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Нарвегіі, Францыі, Даніі, Турцыі і Германіі.[11] 12 сакавіка 2016 года Франс выйграў фінал конкурсу Melodifestivalen 2016, набраўшы 156 балаў, і будзе прадстаўляйць Швецыю ў фінале конкурсу Еўрабачанне 2016, які пройдзе 14 мая 2016 года ў Стакгольме.[12][13]

Ва ўзросце 17 гадоў, Франс стаў самым маладым пераможцам шведскага конкурсу Melodifestivalen за апошнія 33 гады, і другім сымым маладым за ўсю гісторыю конкурсу, пасля спявачкі Каролы, якой было 16 гадоў падчас яе перамогі ў 1983 годзе.[14]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Франса - Марк - нарадзіўся ў Нігерыі ў сям'і нігерыйскай маці і бацькі-англічаніна.[15] Маці Франса - шведка. У выніку ён выхоўваўся, размаўляючы на англійскай і шведскай мовах.[16] Франс пражыў значную частку свайго жыцця ў Лондане, дзе ва ўзросце 15 гадоў на працягу года вывучаў музыку.[17][18] У яго ёсць сястра-двайнятка.[19]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Назва Падрабязнасці Найвышэйшае месца ў чартах
SWE

[20]

Da Man 20

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

У якасці лідзіруючага выканаўцы[правіць | правіць зыходнік]

Год Назва Найвышэйшае месца ў чартах Альбом
SWE

[20]

2006 "Kul med Jul" 24 Da Man
2008 "Fotbollsfest"
1
2016 "If I Were Sorry" 1 Melodifestivalen 2016

У якасці выканаўцы-ўдзельніка[правіць | правіць зыходнік]

Год Назва Найвышэйшае месца ў чартах Альбом
SWE

[20]

2006 "Who's da Man"
1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Elias feat Frans - Whos´s da man. 18 June 2006.
  2. 2,0 2,1 9 år efter klassiska Zlatan-låten – så gick det sen för Frans. Lajkat. Праверана 12 сакавіка 2016.
  3. Frans: Kul Med Jul. 7 August 2007.
  4. Linus Oleander Kul Med Jul av Frans. Radiofy. Праверана 29 лютага 2016.
  5. OFFICIAL SOCCERVIDEO FRANS AND THE SWEDISH TEAM. 5 June 2008.
  6. Elias feat Frans - Fotbollsfest. Праверана 29 лютага 2016.
  7. Frans – If I Were Sorry - SVT Play. SVT Play. Праверана 29 лютага 2016.
  8. 8,0 8,1 Molly Sandén och Frans vidare till final i Melodifestivalen - Melodifestivalen. Expressen. Праверана 29 лютага 2016.
  9. Angus Quinn MELODIFESTIVALEN AUDIENCE RESULTS: FRANS WINS IN LANDSLIDE. Wiwibloggs. Праверана 12 сакавіка 2016.
  10. Frans discography. 'swedishcharts.com'. Hung Medien. Праверана 9 лютага 2016.
  11. Angus Quinn Melodifestivalen 2016: Frans storming Spotify charts globally. Wiwibloggs. Праверана 13 сакавіка 2016.
  12. William Lee Adams Melodifestivalen 2016 results: Frans wins with "If I Were Sorry". Wiwibloggs.com. Праверана 12 сакавіка 2016.
  13. Eurovision Sweden: Frans wins Melodifestivalen 2016!. esctoday.com. Праверана 12 сакавіка 2016.
  14. Frans överlägsen segrare i finalen. svt.se. Праверана 12 сакавіка 2016.
  15. http://www.ystadsallehanda.se/sport/fodd-i-nigeria-bott-i-england-bosatt-i-sverige Född i Nigeria, bott i England, bosatt i Sverige
  16. Mårtensson, Ulf Frukost med Mello-Frans (Swedish). Ystads Allehanda (26 February 2016). Праверана 12 сакавіка 2016.
  17. Sveriges Radio Vad hände med Frans som sjöng Zlatanlåten?. Праверана 13 сакавіка 2016.
  18. Frans Jeppsson Wall: ’Jag var rädd att det här skulle hända’. Aftonbladet. Праверана 13 сакавіка 2016.
  19. Ulf Mårtensson Frans: Jag är i chocktillstånd. Ystads Allehanda (12 March 2016). Праверана 13 сакавіка 2016.
  20. 20,0 20,1 20,2 Hung, Steffen Discography Frans. Swedish Charts Portal. Hung Medien (Steffen Hung).

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]