Франсуа-Жазеф Тальма
Франсуа-Жазеф Тальма | |
---|---|
фр.: François-Joseph Talma | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1763[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 19 кастрычніка 1826[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Charlotte Vanhove[d] і Julie Talma[d] |
Дзеці | Alphonse-Alexandre Bazile-Talma[d] і Marie Péan[d] |
Прафесія | стаматолаг, тэатральны акцёр, пісьменнік, stomatologist |
Тэатр | |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Франсуа-Жазеф Тальма (фр.: François-Joseph Talma; 15 студзеня 1763, Парыж, Францыя — 19 кастрычніка 1826, Парыж, Францыя) — французскі акцёр, рэфарматар тэатральнага мастацтва.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дзяцінства і юнацтва Тальма правёў у Лондане, дзе пазнаёміўся з драматычнымі творамі Шэкспіра. Вярнуўшыся ў Францыю, вучыцца ў Каралеўскай школе дэкламацыі і спеваў. У 1787 годзе залічаны ў трупу тэатра Камеды Франсэз. З пачаткам Вялікай французскай рэвалюцыі «Камеды Франсэз» распаўся і на яго месцы паўстаў новы «Тэатр Нацыі». У 1791 годзе рэвалюцыйным урадам прымаецца Дэкрэт аб свабодзе тэатраў. У «Тэатры Нацыі» паўсталі 2 групоўкі акцёраў, так званая «чорная эскадра», якая стаяла на кансерватыўных пазіцыях, і «чырвоная эскадра», якая прапагандавала рэвалюцыйны класіцызм, якую ўзначальваў Тальма. Неўзабаве адбыўся разрыў, і адразу пасля прыняцця Дэкрэта група Тальма сышла з «Тэатра Нацый» і ўтварыла свой «Тэатр Рэвалюцыі», які Тальма і ўзначаліў.
Будучы выдатным прадстаўніком класіцызму на сцэне, Тальма ўнёс у яго і шмат новага. Так, граючы Карла IX у аднайменнай п’есе Шэн’е, акцёр адмаўляецца адлюстроўваць свайго героя звычайным тыранам — як гэта было прынята ў сучасным яму тэатры. Тальма імкнецца зазірнуць у душу каралю, паказаць усю шматграннасць гэтага чалавека.
У стварэнні артыстычнага гардэроба аказаў дапамогу яго сябар — мастак Луі Давід.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б François Joseph Talma — 2009.
- ↑ а б François-Joseph Talma // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).