Перайсці да зместу

Франсуа Байру

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франсуа Байру
фр.: François Bayrou
Міністр адукацыі і навукі Францыі[d]
29 сакавіка 1993 4 чэрвеня 1997
Папярэднік Jack Lang[d]
Пераемнік Claude Allègre[d]
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
2 красавіка 1986 14 мая 1988
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
23 чэрвеня 1988 1 красавіка 1993
Мэр горада По[d]
4 красавіка 2014 2 ліпеня 2020
Папярэднік Martine Lignières-Cassou[d]
Дэпутат рады дэпартамента Атлантычныя Пірэнеі[d]
1981 2002
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
2 красавіка 1993 1 мая 1993
Пераемнік Pierre Laguilhon[d]
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
12 чэрвеня 1997 21 снежня 1999
Пераемнік Pierre Menjucq[d]
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
19 чэрвеня 2002 19 чэрвеня 2007
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
20 чэрвеня 2007 19 чэрвеня 2012
Пераемнік Nathalie Chabanne[d]
міністр юстыцыі Францыі[d]
17 мая 2017 21 чэрвеня 2017
Папярэднік Jean-Jacques Urvoas[d]
Пераемнік Nicole Belloubet[d]
дэпутат Еўрапейскага парламента
20 ліпеня 1999 16 чэрвеня 2002
Мэр горада По[d]
3 ліпеня 2020 2026
Пераемнік Jérôme Marbot[d]
Вярхоўны камісар па планаванню[d]
з 3 верасня 2020
прэм’ер-міністр Францыі
13 снежня 2024 9 верасня 2025
Папярэднік Мішэль Барнье
Пераемнік Себасцьян Лекарню
Дэпутат рады горада По[d]
30 сакавіка 2014 27 чэрвеня 2020
Дэпутат рады камуны По — Беанр — Пірэнеі[d]
з 2 студзеня 2017
Дэпутат рады горада По[d]
з 28 чэрвеня 2020

Нараджэнне 25 мая 1951(1951-05-25)[1][2][…] (75 гадоў)
Імя пры нараджэнні фр.: François René Jean Lucien Bayrou
Бацька Calixte Bayrou[d]
Маці Emma Sarthou[d]
Жонка Élisabeth Bayrou[d]
Дзеці Agnès Bayrou-Louis[d][3], Hélène Perlant[d], Marie Donato[d] і Dominique Bayrou-Lefèvre[d]
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсуа Рэнэ Жан Люсьен Байру (фр.: François René Jean Lucien Bayrou; нар. 25 мая 1951 года ў Бардэры, Атлантычныя Пірэнеі, Францыя) — французскі палітык і пісьменнік, Прэм’ер-міністр Францыі з 13 снежня 2024 года па 9 верасня 2025 года.

Нарадзіўся ў сям’і дробных фермераў. У 1974 годзе скончыў Універсітэт Бардо III, дзе вывучаў класічную літаратуру. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў настаўнікам у сярэдняй школе.

У 1982 годзе пачаў сваю палітычную кар’еру, стаўшы дэпутатам рады дэпартамента Атлантычныя Пірэнеі. З 1986 па 1993 год, а таксама з 1997 па 1999 і з 2002 па 2012 год быў дэпутатам Нацыянальнага сходу Францыі ад гэтага дэпартамента.

З 1993 па 1997 год займаў пасаду міністра адукацыі Францыі, правёў шэраг рэформаў у сістэме адукацыі. У 1998 годзе быў абраны старшынёй «Саюза за французскую дэмакратыю» (UDF), правацэнтрысцкага палітычнага руху, заснаванага ў 1978 годзе.

У 2007 годзе, пасля атрымання 18,57 % галасоў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў, заснаваў новую цэнтрысцкую партыю — «Дэмакратычны рух» (MoDem). Ён таксама з’яўляецца сустаршынёй Еўрапейскай дэмакратычнай партыі.

У маі 2017 года атрымаў пасаду міністра юстыцыі ў першым урадзе Эдуара Філіпа, але ў чэрвені таго ж года сышоў у адстаўку ў сувязі са скандалам, звязаным з меркаваным фіктыўным наймам памочнікаў еўрадэпутатамі ад яго партыі.

13 снежня 2024 года быў прызначаны прэм’ер-міністрам Францыі прэзідэнтам Эманюэлем Макронам. 23 снежня 2024 года быў сфарміраваны яго ўрад.

Таксама вядомы як аўтар некалькіх гістарычных прац, у тым ліку біяграфіі караля Генрыха IV.

Жанаты, мае шасцёра дзяцей і дванаццаць унукаў.

  1. François Bayrou // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. François Bayrou // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
  3. http://www.slate.fr/france/52757/francois-bayrou-conflits-interets-transparence
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 15 лютага 2024.