Франсуа Клуэ
Франсуа Клуэ | |
---|---|
фр.: François Clouet | |
![]() | |
Дата нараджэння | каля 1510[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1572[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жан Клуэ |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Жанр | партрэт |
Заступнікі | Кацярына Медычы |
Уплыў на | Jean Ducayer[d] |
![]() |
Франсуа Клуэ (фр.: François Clouet; каля 1510, г. Тур, Францыя — 22 верасня 1572) — французскі жывапісец эпохі Адраджэння.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Сын і вучань Жана Клуэ Малодшага. Зазнаў уплывы Ганса Гольбейна Малодшага. 3 1540 прыдворны мастак Францыска I і яго пераемнікаў. Працаваў у Парыжы. Рабіў пераважна партрэты, таксама жанравыя кампазіцыі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Творам уласцівы насычанасць каларыту, яскравасць характарыстык, якая спалучаецца з рэпрэзентатыўнасцю. Прайшоў значны шлях у распрацоўцы рэалістычнага псіхалагічнага партрэта. У яго творах можна ўбачыць уплывы работ Жана Клуэ, прыёмы пісьма італьянскіх мастакоў, асабліва тых, якія працавалі ў той час у Францыі. Але, нягледзячы на гэта, жывапісец захаваў свой індывідуальны почырк, выпрацаваў уласную манеру.
Аўтар партрэта аптэкара П. Кюта (1562), карціны «Жанчына купаецца» (каля 1571); яму прыпісваюць партрэты Генрыха II (1559), Карла IX (1561), карціну «Купанне Дыяны» (каля 1550—60) Лізаветы Аўстрыйскай (каля 1571) і іншыя партрэтныя малюнкі. У партрэтах Карла IX, Лізаветы Аўстрыйскай халаднаватая стрыманасць суседнічае з праўдзівай перадачай знешніх рыс мадэлі.
Франсуа Клуэ часта рабіў падрыхтоўчыя малюнкі для жывапісных работ. Па закончанасці і дакладнасці выяўлення натуры яны набылі цалкам самастойнае мастацкае значэнне. Увага майстра засяроджвалася на тонкай і цвярозай фіксацыі індывідуальных якасцей мадэлі. Малюнкі выконваліся алоўкам і падфарбоўваліся сангінай ці пастэллю.
Зноскі
- ↑ Artcyclopedia
- ↑ François Clouet // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Клуэ // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т. 8 / Рэдкал. Г. П. Пашкоў і нш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3
- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Франсуа Клуэ на Вікісховішчы |
---|