Франсуа дэ Гіз
Франсуа дэ Гіз | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: François de Guise | |||||||
![]() Франсуа I Латарынгскі, герцаг дэ Гіз. | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Клод I дэ Гіз | ||||||
Пераемнік | Генрых I дэ Гіз | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 лютага 1519[1][2] ці 24 лютага 1519[3] |
||||||
Смерць |
24 лютага 1563[1][5][…] (44 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гізы[d][4] | ||||||
Бацька | Клод дэ Гіз[4] | ||||||
Маці | Антуанета дэ Бурбон-Вандом[4] | ||||||
Жонка | Anna of Este[d][4][6] | ||||||
Дзеці | Henry I of Lorraine, duke of Guise[d][7], Charles of Lorraine, duke of Mayenne[d][7], Louis II of Lorraine, cardinal of Guise[d][7], Katherine Mary of Lorraine[d][7], Antoine de Guise[d][8], François de Guise[d][8] і Max de Guise[d][8] | ||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны | ||||||
Званне | Colonel General[d] | ||||||
![]() |
Франсуа I Латарынгскі (фр.: François I le Balafré de Lorraine, duc de Guise; 17 лютага 1519, Бар-ле-Дзюк — 24 лютага 1563, Арлеан) — 2-і герцаг дэ Гіз (1550—1563), граф, затым герцаг Амальскі і Пэр Францыі, маркіз дэ Маен, барон, затым прынц дэ Жуанвіль, вялікі камергер і вялікі лоўчы Францыі. Французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч часоў Рэлігійных войнаў у Францыі, старэйшы сын Клода I (20 кастрычнка 1496 — 12 красавіка 1550), герцага дэ Гіза, і Антуанеты дэ Бурбон-Вандом (1493—1583).
Сям’я Франсуа Гіза[правіць | правіць зыходнік]
Жонка: (з 29 красавіка 1548[9]) Ганна д'Эстэ (1531—1607), графіня дэ Жызор, дачка Эркале II д'Эстэ, герцага Ферары, Мадэны і Рэджыё і Рэнэ Французскай, дачцы караля Людовіка XII. Мелі 7 дзяцей:
- Генрых I Мечаны Латарынгскі (31 снежня 1550 — 23 снежня 1588), герцаг дэ Гіз,
- Кацярына Марыя Латарынгская (1552—1596), м- (з 1570) Людовік дэ Бурбон (1513—1582), герцаг дэ Манпансье,
- Шарль Латарынгскі (26 сакавіка 1554 — 4 кастрычніка 1611), герцаг Маенскі,
- Луі Латарынгскі (6 ліпеня 1555 — 24 снежня 1588), кардынал дэ Гіз,
- Антуан (1557—1560),
- Франсуа (1559—1573),
- Максіміліян (1562—1567).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Франсуа ўславіўся ў 1552 годзе абаронай Меца супраць 60000 арміі імператара Карла V, выратаваў гонар французскай зброі ў бітве пры Рэнці (1554), ваяваў у 1556—1557 гг. у Італіі, адняў у 1558 г. у англічан Кале пасля двухсотгадовага валадарства і ўзяў Тыянвіль.
Пры слабым каралю Францыску II, жанатым на яго пляменніцы, Марыі Сцюарт, Гіз, разам з братам, Шарлем Гізам, кардыналам Латарынгскім, забраў у свае рукі ўсю ўладу ў Францыі. З фанатычнай лютасцю Гіз пераследваў пратэстантаў і знішчыў амбуазскую змову, прычым узяў у палон прынца Кандэ.
Пасля смерці Францыска II, якая настала ў 1560 годзе, Гіз утварыў трыумвірат з канетаблем Манмарансі і маршалам Сент-Андрэ, да якога затым далучыўся Антуан, кароль Наварскі. У сакавіку 1562 года Гіз уладкаваў масавае вынішчэнне пратэстантаў у Васі. З прычыны гэтай разні пачалася Першая гугеноцкая вайна, у якой спачатку поспех Гізу спрыяў: ён узяў Руан, разбіў гугенотаў пры Дро ў 1562 годзе, але пры аблозе Арлеана быў здрадліва застрэлены гугенотам Пальтро дэ Меры. Пасля яго сын, Генрых I, адзін з арганізатараў Варфаламееўскай ночы, адпомсціў за забойства бацькі, знішчыўшы главу гугенотаў, Гаспара дэ Каліньі.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France François de Lorraine Guise // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ https://www.britannica.com/biography/Francois-de-Lorraine-2e-duc-de-Guise
- ↑ а б в г д е http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine6.html Праверана 11 студзеня 2016.
- ↑ Frans av Guise // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine6.html Праверана 15 студзеня 2016.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ па іншых даных — 4 снежня 1548
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Brisset, «François de G.» (1840);
- Valincour, «Vie de François duc de G.» (1881);
- Cauvin, «Vie de François de Lorraine» (1885).