Франсэск Камбо-і-Батле
Франсэск Камбо-і-Батле ісп.: Francesc Cambó | ||
![]() | ||
Франсэск Камбо-і-Батле | ||
| ||
---|---|---|
23 сакавіка 1918 - 7 лістапада 1919 | ||
| ||
21 жніўня 1921 - 8 сакавіка 1922 | ||
Партыя | ||
Адукацыя | ||
Дзейнасць | Палітык, адвакат, фінансіст | |
Веравызнанне | каталіцтва | |
Нараджэнне | 2 верасня 1876 | |
Смерць | 30 красавіка 1947 (70 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Жонка | Mercè Mallol i Codina[d] | |
Дзеці | Helena Cambó i Mallol[d] | |
Аўтограф | ![]() | |
Франсэск Камбо-і-Батле (катал.: Francesc Cambó i Batlle, 2 верасня 1876, Вержэс, Іспанія — 30 красавіка 1947, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — каталонскі палітык-кансерватар, заснавальнік і лідар аўтанамістскай партыі Lliga Regionalista. Быў міністрам пры некалькіх іспанскіх ўрадах (эканамічнага развіцця і фінансаў), а таксама падтрымліваў шэраг мастацкіх і культурных пачынанняў, звязаных з Каталоніяй, асабліва пераклад грэчаскіх і лацінскіх класічных тэкстаў на каталонскую мову.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Франсэск Камбо нарадзіўся ў муніцыпалітэце Вержэс раёна (камаркі) Баш-Эмпорда, Каталонія, Іспанія. У 1901 годзе заснаваў кансерватыўную партыю Lliga Regionalista, якая была асноўным прадстаўніком каталонскага рэгіяналізму або нацыяналістычнага руху. Ён быў адным з першым, хто прапанаваў аўтаномную сістэму праўлення для Каталоніі, хоць у той час удалося толькі дамагчыся зліцця чатырох правінцый у Каталоніі. Ён быў абраны членам парламента Іспаніі некалькі разоў, і быў двойчы прызначаны міністрам у іспанскім урадзе — у 1918-1919 гадах міністр эканамічнага развіцця і ў 1921-1922 гадах міністр фінансаў.
У пачатку грамадзянскай вайны ў Іспаніі ён з'ехаў за мяжу. У той час як першапачаткова ён не падтрымліваў сілы Франсіска Франка, пазней у страху, што перамога рэспубліканцаў прывяла б да левай Рэспублікі, кантраляванай Савецкім Саюзам, ён памяняў погляды.
Камбо памёр у Аргенціне ў 1947 годзе.
Працы[правіць | правіць зыходнік]
- Actuació regionalista (1915)
- El pesimismo español (1917)
- Vuit mesos al ministeri de Foment (1919)
- Visions d'Orient (1924)
- La crise économique anglaise (1924)
- Entorn del feixisme italià (1924)
- La valoració de la pesseta (1929)
- Les dictadures (1929)
- Per la concòrdia (1929)
- España, Cataluña y la Nueva Constitución (1929)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=10-10&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%2819740%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ parish register
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11870222X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інстытут Камбо
- Espanya sota l´ombra del domini anarquista. El cop de Franco com a reivindicació de patriotisme. Article de Francesc Cambó en el "The Daily Telegraph" (ісп.) . Праверана 1 красавіка 2014.
- Francesc Cambó i Batlle (ісп.) . Gran Enciclopèdia Catalana. Праверана 1 красавіка 2014.