Перайсці да зместу

Франсіска Раман Аларкон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Франсіска Раман Аларкон
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 21 красавіка 1992(1992-04-21)[1][2][…] (34 гады)
Грамадзянства
Рост 176 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2023— Рэал Бетыс 59 (18)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсі́ска Рама́н Аларко́н Суа́рэс (ісп.: Francisco Román Alarcón Suárez, іспанскае вымаўленне: [fɾanˈθisko roˈman alaɾˈkon ˈswaɾeθ]), больш вядомы як Іска (ісп.: Isco, [ˈisko]; нар. 21 красавіка 1992, Бенальмадэна, Іспанія) — іспанскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клуба «Бетыс» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Пасля таго як ігрок атрымаў сталае месца ў асноўным складзе свайго былога клуба «Малага», ён пачаў лічыцца адным з найлепшых маладых атакавалых паўабаронцаў у Еўропе[3]. Доўгі час правёў у складзе мадрыдскага «Рэала».

Не зважаючы на тое, што нарадзіўся Іска каля Малагі, ён скончыў моладзевую акадэмію клуба «Валенсія», у складзе якой дэбютаваў 11 лістапада 2010 года ў гульні на Кубак Іспаніі супраць клуба «Легроньес», забіўшы два галы ў канчатковай перамозе з лікам 4:1[4].

Першы матч у Ла Лізе правёў 10 лістапада 2010 года, згуляўшы 20 хвілін у пераможным матчы супраць «Хетафэ», пасля таго як замяніў Арыца Адурыса[5].

У сярэдзіне ліпеня 2011 года Іска падпісаў пяцігадовы кантракт з «Малагай», якому абыйшоўся ў 6 млн еўра[6]. Свой першы гол у новым клубе забіў 21 лістапада 2011 года ў пераможным матчы супраць «Расінгу»[7]. На наступным тыдні ігрок таксама адзначыўся ўзяццем брамы саперніка, тым самым прынёс свайму клуба перамогу з лікам 2:1 над «Вільярэалам». Іска скончыў свой першы сезон у «Малазе», правёўшы 32 гульні і забіўшы пяць галоў, што дапамагло клуба атрымаць права на ўдзел у Лізе чэмпіёнаў УЕФА ўпершыню ў сваёй гісторыі.

18 верасня 2012 года ў першай гульні «Малагі» ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў Іска двойчы забіў у хатнім матчы супраць расійскага «Зеніта», дзе іспанцы былі мацней з лікам 3:0, а таксама быў абраны іграком матчу[8].

У снежні 2012 года Іска атрымаў тытул Golden Boy, апярэдзіўшы ў галасаванні Стэфана эль-Шаараві і Цібо Куртуа[9].

17 чэрвеня 2013 года Іска пацвердзіў, што ён атрымаў прапанову ад мадрыдскага «Рэала» і ад былога трэнера «Малагі» Мануэля Пелегрыні, які працаваў на той момант у «Манчэстэр Сіці», але заявіў, што канчатковае рашэнне ён зробіць толькі пасля фіналу моладзевага чэмпіянату Еўропы[10]. 26 чэрвеня, былы прэзідэнт «Рэалу» Фларэнціна Перэс пацвердзіў, што паміж іграком і клубам было дасягнута пагадненне і Франсіска далучыцца да мадрыдцаў пасля медыцынскага агляду[11]. На наступны дзень паўабаронца падпісаў пяцігадовы кантракт, а «Рэал» выдаткаваў 30 млн еўра за трансфер іграка, тым самым стаўшы першым падпісаннем новапрызначанага трэнера Карла Анчэлоці[12].

У сваім дэбютным матчы 18 жніўня 2013 года Іска забіў пераможны гол на 85-й хвіліне, зрабіўшы лік 2:1 на карысць мадрыдцаў у хатняй гульні супраць «Бетыса».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

6 лютага 2013 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругвай Іска дэбютаваў у складзе зборную Іспаніі, у другім тайме паядынку замяніўшы Андрэса Іньесту.

«Рэал»:

  1. Isco // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Francisco Román Alarcón Suárez // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. «Isco: Most Improved Players». Bleacher Report
  4. Valencia 4–1 Logrones CF. ESPN Soccernet
  5. Valencia get back to winning ways. ESPN Soccernet
  6. Isco firma cinco temporadas por el Málaga. Marca
  7. Malaga up to fifth Архівавана 15 ліпеня 2012.. ESPN Soccernet
  8. Magical Málaga make it a debut to remember. UEFA.com
  9. «Isco, ganador del prestigioso Golden Boy». Málaga CF
  10. Isco reveals City and Madrid offers. Goal.com
  11. Transfer news: Real Madrid say they have won battle to sign Isco. Sky Sports.
  12. Isco, nuevo jugador del Real Madrid. FC Real Madrid