Франс Снейдарс
Франс Снейдарс | |
---|---|
![]() А. ван Дэйк «Партрэт Ф.Снэйдарса з жонкай». 1621 г. | |
Дата нараджэння | 11 лістапада 1579[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1657[4][5][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Margareta Snyders[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | нацюрморт[1], алегорыя[d][1], анімалістычны жывапіс[d][1] і рэлігійны жывапіс[d][1] |
Мастацкі кірунак | Flemish Baroque painting[d][8] |
Уплыў на | Adriaen van Utrecht[d] і Jan Roos[d] |
Член у | |
![]() |
Франс Снейдарс (11 лістапада 1579, г. Антверпен, Бельгія — 19 жніўня 1657) — фламандскі жывапісец, майстар барочнага нацюрморта.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў П. Брэйгеля Малодшага і X. ван Балена. Працаваў у Антверпене. З 1609, пасля наведвання Італіі, супрацоўнічаў з П. Рубенсам, пісаў у яго карцінах кветкі, садавіну, жывёл.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У мастацтве Фландрыі XVII ст.распаўсюджанне атрымаў нацюрморт, у большай ступені — яго манументальна-дэкаратыўны варыянт. Гэта тлумачыцца прызначэннем выяў для дамоў багатых бюргераў і палацаў арыстакратаў. Нацюрморты адрозніваюцца вялікімі памерамі, празмернай пышнасцю, падкрэсленым багаццем прадметаў. Лідарам гэтага жанру быў Франс Снейдарс.
Самастойную творчасць ён пачаў з невялікіх нацюрмортаў з некалькіх прадметаў, галоўным чынам кашоў, ваз з садавінай. Пазней перайшоў да манументальных палотнаў вялікага фармату з выявамі размешчаных на сталах або прылаўках вялікай колькасці бітай дзічыны, садавіны, гародніны, кветак, аб'яднаных у раскошныя дэкаратыўныя кампазіцыі ў стрыманай гаме.
Напісаў шматлікія «крамы», дзе паказваў садавіну, гародніну, экзатычных птушак, кветкі, дзічыну, рыбу («Крама садавіны», «Рыбная крама», «Крама гародніны», усе — 1608—21), кошыкі, збаны, разнастайны посуд, шкло, кераміку, дарагія тканіны («Нацюрморт з дамай і папугаем», 2-ая чв. XVII ст.; «Нацюрморт з лебедзем», 1630-ыя). Здаецца, у гэтых выявах сабрана ўсё хараство свету ў яго адчувальных матэрыяльных формах.[9]
Фігуры людзей у нацюрмортах Ф. Снейдарса выконвалі пераважна іншыя жывапісцы, у т.л. А. ван Дэйк, Я. Іорданс.
У позні перыяд пісаў паляўнічыя сцэны («Паляванне на дзікоў» і інш.).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 https://rkd.nl/en/explore/artists/record?query=frans+snyders&start=1
- ↑ Brozović D., Ladan T. Frans Snyders // Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ RKDartists Праверана 25 чэрвеня 2020.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Frans Snijders
- ↑ Frans Snyders — 2009.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ https://www.britannica.com/biography/Frans-Snyders
- ↑ Лазука (2010)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
- Шунейка Я. Снейдарс // БЭ ў 18 т. Т. 15. — Мн.: БелЭн, 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франс Снейдарс
- Галерэя прац Франса Снейдэрса