Французскі бераг Самалі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Французскае Самалі)
Калонія
Французскі бераг Самалі
фр.: Côte française des Somalis
Сцяг Французскага Берага Самалі
Сцяг Французскага Берага Самалі
Размяшчэнне Французскага Берага Самалі ў 1908 годзе
Размяшчэнне Французскага Берага Самалі ў 1908 годзе
< 
< 
< 
 >
1896 — 1967

Сталіца Джыбуці
Мова(ы) французская,
арабская
Афіцыйная мова французская і арабская
Рэлігія іслам, хрысціянства
Грашовая адзінка Французскі франк
Плошча 23 200
Насельніцтва 100 000
Форма кіравання Залежная тэрыторыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Французскі бераг Самалі (фр.: Côte française des Somalis) — былая французская калонія ў раёне Афрыканскага Рога.

Французскі бераг Самалі стаў калоніяй Францыі ў 1896 годзе[1]. У тым жа годзе адміністрацыйны цэнтр калоніі быў перанесены з горада Обак у горад Джыбуці, які меў лепшыя ўмовы для развіцця марскога порта.

Неўзабаве пасля стварэння калоніі пачалося будаўніцтва чыгункі ў Эфіопію. Яна звязала горад Джыбуці з унутранымі раёнамі і служыла для перавозкі грузаў. У 1901 годзе пачаліся рэгулярныя перавозкі Джыбуці—Дырэ-Даўа. У 1917 годзе чыгунка дасягнула Адыс-Абебы.

У 1946 годзе Французскі бераг Самалі атрымаў статус заморскай тэрыторыі.

28 верасня 1958 года ў Французскім Самалі быў праведзены рэферэндум, які павінен быў вызначыць будучыню краіны і яе адносін з Францыяй, пабудовы французскай супольнасці. Вынікам рэферэндуму стала захаванне статусу заморскай тэрыторыі[2].

У жніўні 1966 года адбыліся беспарадкі, прычынай якіх сталі погляды двух асноўных народаў, што пражываюць у краіне. Іса жадалі далучыць краіну да незалежнага Самалі, у той час афар былі супраць яго. 19 сакавіка 1967 года быў праведзены новы рэферэндум, у якім большасць выбаршчыкаў выказаліся за захаванне статусу заморскай тэрыторыі Францыі, але з пашырэннем аўтаноміі. З прычыны таго, што французскія ўлады процідзейнічалі далучэнню да Самалі, іса пачалі маніпуляваць рэферэндумамі і распачалі антыфранцузскія дэманстрацыі[3].

12 мая 1967 года Новая Асамблея Французскага берага Самалі вырашыла змяніць назву краіны, якая павінна была з гэтага часу называцца Французская тэрыторыя афар і іса.

Зноскі

  1. Worldstatesmen.org
  2. J. Krasuski. Wspólnota Francuska w Afryce, Poznań 1983, s. 166.
  3. J. Krasuski. Wspolnota Francuska …, s. 167.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]