Французская Вікіпедыя
фр.: Wikipédia en français | |
|---|---|
| | |
| URL | fr.wikipedia.org (фр.) |
| Характар праекта | дабрачынны |
| Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
| Рэгістрацыя | неабавязковая |
| Мова | французская |
| Уладальнік | Wikimedia |
| Пачатак працы | 23 сакавіка 2001 |
| Колькасць артыкулаў | 2 775 048 |
| Колькасць выяў | 79 200 |
| Колькасць старонак | 14 089 207 |
| Колькасць правак | 238 252 946 |
| Зарэгістраваных удзельнікаў | 5 982 158 |
| Актыўных удзельнікаў | 31 621 |
| Адміністратараў | 147 |
| Глыбіня | 281,1 |
Французская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на французскай мове.
Французская Вікіпедыя адкрыта ў сакавіку 2001 года. Гэта пяты паводле колькасці артыкулаў моўны раздзел Вікіпедыі (пасля англійскай, нідэрландскай, нямецкай і шведскай). 28 мая 2007 года іх колькасць перавысіла паўмільёна, а 21 верасня 2010 года раздзел пераадолеў адзнаку ў 1 мільён артыкулаў. Раздзел з'яўляецца трэцім паводле агульнай колькасці правак і колькасці правак штодзень.
Акрамя Францыі і яе заморскіх тэрыторый у Ціхім, Атлантычным і Індыйскім акіянах і Французскай Гвіяне, значная колькасць ўдзельнікаў жыве ў такіх традыцыйна франкамоўных дзяржавах, як Канада, Бельгія, Швейцарыя, Марока, а таксама ў некалькіх былых французскіх калоніях у Афрыцы.
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 18 жніўня 2026 года французскі раздзел Вікіпедыі складаецца з 2 775 048 артыкулаў. Зарэгістравана 5 982 158 удзельнікаў, з якіх 31 621 здзейснілі што-небудзь за апошнія 30 дзён, а 147 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульная колькасць правак склала 238 252 946