Французская акадэмія ў Рыме

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Віла Медычы. Від з боку парку.

Французская акадэмія ў Рыме (фр.: Académie de France à Rome) — французская акадэмія мастацтваў на віле Медычы, на ўзгорку Пінча ў Рыме.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмія заснавана ў палацы Капраніка (італ.: Palazzo Capranica) у 1666 годзе ўказам французскага караля Людовікам XIV. У першыя гады акадэмію ўзначальвалі прыдворныя мастакі Шарль Эрар і Наэль Куапель. З XVII па XIX стагоддзі Акадэмія з'яўлялася вяршыняй навучання для выбраных французскіх мастакоў, якія выйгралі прэстыжную Рымскую прэмію (фр.: Prix de Rome). Пераможцы ўзнагароджваліся навучаннем на працягу 3, 4, ці 5 гадоў (у залежнасці ад дысцыпліны) у Вечным Горадзе для вывучэння мастацтва і архітэктуры. Іх звалі (і завуць) пенсіянерамі Акадэміі (фр.: pensionnaires de l'Académie).

Фрэдэрык Мітэран, дырэктар акадэміі ў 2008-09 гг.

Да 1737 года Акадэмія размяшчалася ў палацы Капраніка, а з 1737 па 1793 года — у палацы Манчыні (італ.: Palazzo Mancini). У 1803 годзе ў мэтах захавання ад пагрозы Французскай Рэвалюцыі Напалеон Банапарт перамясціў Акадэмію на Вілу Медычы. Маладым французскім мастакам падаваліся магчымасці сузіраць і капіраваць шэдэўры антычнасці ці Адраджэння, адпраўляючы плады свайго натхнення назад ў Парыж. У 1835-40 гг. акадэмію ўзначальваў Энгр.

Падчас Першай сусветнай вайны Рымская прэмія не ўручалася, а падчас наступнай сусветнай вайны Мусаліні адабраў вілу ў французаў, вымусіўшы пенсіянераў перабрацца ў Ніцу. Канчаткова Рымская прэмія была скасавана міністрам А. Мальро ў 1968 годзе. Уладанне вілай Медычы парыжская Акадэмія выяўленчых мастацтваў і Інстытут Францыі перадалі міністэрству культуры і Французскай рэспубліцы.

У канцы XX стагоддзя ў традыцыйны круг дысцыплін (жывапіс, скульптура, архітэктура, гравіроўка медаляў, гравіроўка каштоўных камянёў, музычная кампазіцыя) былі ўведзены новыя: гісторыя мастацтва, археалогія, літаратура, драматургія, фатаграфія, кіно, відэа, рэстаўрацыя, пісьменнасць і нават кулінарыя. На навучанне ў Акадэмію прымаюцца ўжо не на аснове конкурсу, а па заяўцы. Працягласць навучання вар'іруецца ад 6 да 18 месяцаў, радзей адзін ці два гады.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: type:landmark 41°54′30″ пн. ш. 12°28′57″ у. д. / 41.908333° пн. ш. 12.4825° у. д. (G) (O) (Я)