Французская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Французская мова, раманская мова гала-раманскай падгрупы.

Распаўсюджанне: Францыя, Бельгія, Швейцарыя, Канада, Гаіці, Манака, рад краін Афрыкі. Колькасць носьбітаў у свеце 500 млн., у Францыі 51 млн.[1].

Адна з афіцыйных і рабочых моваў ААН. Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Францыя, Швейцарыя, Канада, Гаіці, Манака, Люксембург, Андора, Бенін, Конга, Рэспубліка Конга, Габон і інш.

Пісьменнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісьменнасць на аснове лацінскай графікі з дадаткам дыякрытычных знакаў і лігатур. Найстарэйшыя помнікі: «Райхенаўскія глосы» (8 ст., пісьмовыя сведчанні існавання), «Страсбургскія прысягі» (842, першы звязны тэкст).

Дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць нацыянальныя варыянты ў Бельгіі, Швейцарыі, Канадзе, і адмены ў фанетыцы, лексіцы і інш. у краінах Афрыкі. На аснове французскай мовы ўзніклі некаторыя крэольскія мовы (Гаіці, Луізіана (ЗША), Малыя Анцільскія і Маскарэнскія астравы).

Асноўныя дыялекты: франсійскі (дыялект Іль-дэ-Франса, гістарычная аснова сучаснай мовы), паўночныя (нармандскі, пікардскі, валонскі ў Бельгіі), заходнія (анжуйскі, гала і інш.), паўднёва-заходнія (пуацевінскі і інш.), цэнтральныя, паўднёва-усходнія (бургундскі, франш-канційскі), усходнія (латарынгскі, шампанскі), франка-правансальскія (прамежкавыя паміж французскай і аксітанскай мовамі).

У наш час назіраецца значны распад дыялектаў і фарміраванне рэгіянальных адменаў агульнафранцузскай мовы[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выдзяляюцца перыяды развіцця: гала-раманскі (5—8 ст.), старафранцузскі (9—13 ст.), сярэднефранцузскі (14—15 ст.), ранні новафранцузскі (16 ст.), новафранцузскі — класічны (17—18 ст.) і сучасны (з 19 ст.).

У Сярэднявеччы ствараецца агульнафранцузская пісьмовая мова, з 1539 французская мова становіца афіцыйнай дзяржаўнай. Літаратурная норма замацоўваецца ў 17 ст.; у 20 ст. заўважана значнае разыходжанне паміж літаратурнай і размоўнай мовай.

Зноскі

  1. Этналог, 15-ы вып.
  2. Гак...

Літ.: В. Г. Гак. Французский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М., 1990. С.562,563; Gordon, Raymond G., Jr. (ed.), 2005. Ethnologue: Languages of the World, Fifteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International. Online version: http://www.ethnologue.com..

Сцяг Еўрасаюза Афіцыйныя мовы Еўрапейскага Саюза Сцяг Еўрасаюза
англійская | балгарская | венгерская | іспанская | грэчаская | дацкая | ірландская | італьянская | латышская | літоўская | мальтыйская | нідэрландская | нямецкая | партугальская | польская | румынская | славацкая | славенская | фінская | французская | чэшская | шведская | эстонская