Французска-івуарскі канфлікт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Французска-iвуарскi канфлiкт
Асноўны канфлікт: Першая Івуарыйская вайна
2004 Ivorian-French clashes.png
Дата 67 лістапада 2004
Месца Кот-д’Івуар
Вынік антыфранцузскія пратэсты ў Абiджане
Праціўнікі
Сцяг Кот-д'Івуара Кот-д’Івуар
Сцяг Беларусі Беларусь[1][2][3]
Сцяг Францыі Францыя
Камандуючыя
Ларан Гбагбо Жак Шырак
Страты
Кот-д’Івуар 64 забiтых, каля 1500 параненых, 2 самалёта і 5 верталётаў знішчаны
Беларусь 9 арыштаваных[2]
Францыя 9 забiтых, 37 параненых, 1 самалёт пашкоджаны
Злучаныя Штаты Амерыкі 1 рабочы загiнуў

Французска-iвуарскi канфлiкт — кароткачасовы ўзброенны канфлiкт на тэрыторыi Кот-д'Івуара ў лiстападзе 2004 года, якiя вылiлiся ў абмене авіяцыйнымі ўдарамі паміж iвуарскiмi і французскiмi ваенна-паветранымi сіламi i беспарадкамi ў Абіджане. Развіцця канфлікт не атрымаў.

Абстаноўка[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе ў Кот-д’Івуары пачалася грамадзянская вайна паміж урадам Ларан Гбагбо i групаўкай «Новая сіла». Канфлікт насіў вялацякучы характар, з-за чаго на некалькi гадоў краіна засталася падзелена на дзве часткі, з паўстанцамі на поўначы і ўрадавымi сiламi на поўдзенi. У гэты час у Кот-д’Iвуар былі ўведзеныя міратворчыя сілы ААН, а таксама французскія войскі, задачай якiх было ўрэгуляванне канфлікту.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Авiаўдары[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку лiстапада 2004 Ларан Гбагбо загадвае правесцi серыю авiаналётаў на пазiцыi паўстанцаў «Новай сiлы»[4]. Да гэтага, урадавыя сiлы неадразова бамбавалi пазiцыi «Новай сiлы», карыстаючыся дапамогай беларускix i украiнскix наймiтаў.

6 лістапада два самалёта Су-25 ВПС Кот-д’Iвуара нанеслi ўдар па пазіцыях сiл французскага міратворчага кантынгенту каля горада Буаке, пераблытаўшы ix з мяцежнікамі. У вынiку налёта загiнулi 9 чалавек i паранены 31[1]. Таксама загінуў адзiн амерыканскі грамадзянiн, член абслуговага персаналу[5]. У сродках масавай інфармацыі згадваецца, што самалёты пілатавалі выхадцы з Беларусі[2][1].

Праз некалькі гадзін пасля нападу, прэзідэнт Францыі Жак Шырак загадаў правесцi контрудар па ваеннаму аэрапорту Ямусукра. Французская авiацыя здейснiла напад на гэты аб’ект, знішчыўшы два самалёта Су-25 і тры баявых верталётаў. Яшчэ два верталёта сбiты падчас бою ў небе над Абіджанам[4].

Беспарадкi ў Абiджане[правіць | правіць зыходнік]

7 лістапада лаяльныя ўраду Гбагба сiлы выйшлі на вуліцы Абіджана пратэставаць супраць Францыі. Падчас пратэстаў яны напалi на французскую ваенную базу. Пасля атакам мясцовага насельнiцтва падвергнуўся жылы раён з французскіх грамадзянамi. На абарону французаў былi накiраваны верталёты, бранеаўтамабілі i нават танкi. Пад нацiскам ваеннай тэхнікі, дэманстранты былi вымушаны адступiць. Тым часам у аэрапорце Абiджана французскія і iвуарыйские войскі ўступілі ў перастрэлку, у вынiку чаго адзiн французскі ваенны самалёт, як паведамляецца, пашкоджаны[6].

Усяго, падчас сутыкненняў з французамi з 6 па 7 лiстарада, Кот-д'Iвуар страцiў 60 чалавек

Наступныя падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля авiаналётаў на Ямусукра і Буаке Ларан Гбагбо заявіў, што ўдар па пазіцыях міратворцаў быў памылкай, а таксама запэўнілі, што «Кот-д'Івуар не ваюе з Францыяй»[5]. Прэзiдэнт таксама выказаў жаданне пачаць мірныя перамовы. Тым часам міністр замежных спраў Францыі Мішэль Барні абвінаваціў толькi яго «асабіста адказным за тое, што адбылося»[4]. Спікер парламента Кот-д’Івуара Мамаду Кулібалі абвінаваціў Францыю ў распальванні грамадзянскай вайны ў гэтай афрыканскай краіне і дапамаганні паўстанцам. Ён таксама запатрабаваў вываду французскіх сіл з тэрыторыі краіны. Паводле яго слоў, народ і ўрад хочуць, каб «акупацыйная армія сышла»[7]. Пасля гэтых падзей Савет Бяспекі ААН наклаў эмбарга на пастаўку ўзбраенняў і любую ваенную дапамогу Кот-д’Івуару. Нягледзячы на ​​гэта, у 2005 годзе для аднаўлення ваенна-паветраных сілаў краіны прыбыла група тэхнікаў з Украіны і Беларусі[8].

Беларускiя лётчыкi[правіць | правіць зыходнік]

Пасля падзей у Кот-д'Iвуары, з’явiлася iнфармацыя аб датычнасцi Беларусi да авiаналётаў на французскiя пазiцыi. Яшчэ 12 лістапада міністр абароны Францыі Мішэль Аліа-Мары, што ў самалётах Кот-д’Івуара знаходзіліся беларускія пілоты-найміты[3]. Розныя крынiцы паведамляюць, што на iвуарыйскiх Су-25, магчыма, былi беларускія пілоты, якiя з’яўляліся альбо наёмнікамі, альбо дзейнымі беларускімі вайскоўцамі. Самолёты, як паведамляецца, былі таксама накіраваны ў Кот-д’Івуар з Беларусі (па некаторых дадзенных — з Расii)[5][1]. Па звестках сайта Wikileaks, пасля нападу на аэрадром Ямусукра i французскую авiабазу ў Буаке, адзін з лётчыкаў i яшчэ некалькi беларускix грамадзян беглі ў Тога, дзе іх злавілi мясцовыя ўлады, якiя ўтрымлiвалi беларусаў на працягу дзвух тыдняў. Затым, з дазволу Францыi, ix адпусцiлi[2].

У 2006 годзе суд у Францыі пастанавіў арыштаваць двух беларускіх пілотаў, але рашэнне не было падтрыманна з боку вышэйшых уладаў, так як парыжскі ваенны трыбунал адмяніў пастанову аб арышце з фармулёўкай «немэтазгодна»[1].

Афiцыйна, МЗС Беларусi заявіўляла аб адсутнасцi беларускіх грамадзян, а тым больш вайскоўцаў, у Кот-д'Івуары[5].

Іншыя версіі здарэння[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2016 года ў газеце «Ле Мондэ» быў апублікаваны артыкул, дзе было выказана аб дзівацтвы паводзін французскага кіраўніцтва ў сувязі з бамбаваннямі, якое пачало з жорсткіх заяў, абвінаваця Кот-д'Івуар у неправамерных дзеяннях, а потым рэзка замяць інцыдэнт. Выданне прадставіла некалькі версій такіх паводзін, якія ўзніклі пасля тых падзей. Па адной з іх, авіяўдар заказанам самой Францыяй, так як Гбагбо французы лічылі няздольным пераадолець крызіс і грамадзянскую вайну, хоць ён паводзіў сябе досыць лаяльна і не даваў фармальнай падставы да адкрыцця ваенных дзеянняў. Таму было вырашана дамовіцца з нейкімі высокімі чынамі ў арміі краіны каб у патрэбны момант штурмавікі ВПС Кот-д'Івуара атакавалі базу ў Буаке, які на той момант павінна была быць пустой. Але з-за дрэннай каардынацыі войскі адтуль не паспелі вывесці, што і прывяло да ахвяраў. Даведаўшыся пра гэта, французскае кіраўніцтва рэзка пастаралася забыцца пра інцыдэнт.

Па іншай версіі, Францыі патрэбна была падстава для сыходу з Кот-д’Івуара, і яна свядома дазволіла Гбагбо парушыць перамір’е, каб сітуацыя хутчэй вырашылася. Таксама ёсць меркаванне, што магчымы судовы працэс над беларускімі лётчыкамі ў Парыжы мог выявіць непрывабную ролю французскага гандляра зброяй Роберта Мантоя, які ў той час пражываў у Таго і меў непасрэднае дачыненне да пастаўках ўзбраеньняў, у тым ліку з краін былога СССР. Гэта магло закрануць інтарэсы французскага істэблішменту[9].

У 2019 годзе ў артыкуле 42.TUT.BY, прысвечанаму 15-годдзю інцыдэнту, акрамя ўсяго іншага, была выказана адна з здагадак, што беларускіх лётчыкаў у самалётах на самой справе не было. Аднак французскае кіраўніцтва было моцна ўпэўнена ва ўдзеле Беларусі, што калі высветлілася адваротнае, вырашыла хутка забыцца пра здарэнні[10].

Зноскі

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]