Францыск Сільвій
| Францыск Сільвій | |
|---|---|
| лац.: Franciscus Sylvius | |
| | |
| Род дзейнасці | калекцыянер мастацтва, урач, анатам, хімік, выкладчык універсітэта, натураліст |
| Дата нараджэння | 15 сакавіка 1614[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 лістапада 1672 (58 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
Францыск Сільвій, ён жа Франсуа Дзюбуа, Франц дэ ле Боэ, Франс дэ ла Боэ (лац.: Franciscus Sylvius, фр.: François Du Bois, ням.: Franz De Le Boë; 15 сакавіка 1614[1], Ганау, адміністрацыйная акруга Дармштат[2] — 16 лістапада 1672, Лейдэн, графства Галандыя) — галандскі ўрач, анатам, хімік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Заснавальнік школы ятрахіміі ў медыцыне, якая тлумачыла паходжанне захворванняў хімічнымі працэсамі ў чалавечым арганізме. Лічыў прычынай усіх хвароб утварэнне ў целе хворага залішніх «едкасцяў» кіслотнай або шчолачнай прыроды, і, у адпаведнасці з прынцыпам «процілеглае лячы процілеглым», пры адным тыпе хвароб прызначаў шчолачы, пры іншым — кіслоты.
Услед за галандскім доктарам-алхімікам Янам Баптыстам ван Гельмантам навучыўся атрымліваць нітрат срэбра (ляпіс) шляхам злучэння срэбра з азотнай кіслатой і выкарыстоўваць яго для прыпякання ран, запаленняў і бародавак.
Сільвій і яго вучні ўнеслі вялікі ўклад у вывучэнне стрававання і цыркуляцыі вадкасцей у чалавечым арганізме. Даследаванні Сільвія шмат у чым спрыялі адмове тагачаснай медыцыны ад містычнага ўспрымання хвароб і звароту да біяхімічнага тлумачэння іх паходжання. Сільвія лічаць адным з заснавальнікаў біяхіміі.
Вывучэнне Сільвіем марфалагічных змен пры сухотах дазволіла яму выказаць здагадку пра сувязь з гэтым захворваннем грудкоў, якія выяўляюцца ў розных органах (хоць сам Сільвій не лічыў іх марфалагічным субстратам хваробы і атаясамляў грудкі ў лёгкіх з змененымі лімфатычнымі вузламі).
Зноскі
- 1 2 Bell A. Encyclopædia Britannica — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #120377276 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.