Францішак Баркоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Францішак Баркоўскі
Franciszek Borkowski
Franciszek Borkowski 2009.jpg
Краіны: Сцяг Польшчы Польшча
Дата нараджэння: 31 ліпеня 1957(1957-07-31) (62 гады)
Месца нараджэння:
Званне: Міжнародны майстар (1980)
Максімальны рэйтынг: 2450 (студзень 1987)
Актуальны рэйтынг: 2288 (май 2017)
Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ

Францішак Баркоўскі (польск.: Franciszek Borkowski; 31 ліпеня 1957, Вроцлаў) — польскі шахматыст, міжнародны майстар (1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1974 г. выйграў чэмпіянат Польшчы сярод юніёраў у Грудзёндзу, праз год заняў V месца ў чэмпіянаце юніёраў Еўропы, які праходзіў ў Гронінгене (Нідэрланды), а таксама дэбютаваў у фінале чэмпіянату Польшчы сярод дарослых ў Познані. Да 1989 г. прыняў удзел ў шасці фінальных турнірах. Найлепшы вынік дасягнуты ў 1988 г. ў Любліне, дзе заняў VI месца. У 1976 г. прадстаўляў Польшчу на чэмпіянаце свету ў Каракасе (Венесуэла)

Неаднаразова выступаў у агульнапольскіх ды міжнародных турнірах: 1976 — Прышціна — III—IV месца; 1977 — Зялёна Гура — I, Экшо (Швецыя) — I; 1979 — Слупск — III—IV; 1984 — Гданьск — I, Вроцлаў — II; 1985 — Гдыня — I—II; 1986 — Гдыня — II; 1987 — Гдыня — III; 1990 — Гдыня — III; 1991 — Oдэнсе (Данія) — I.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.