Францішак Дзеружынскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Францішак Дзеружынскі
польск.: Franciszek Dzierożyński, лац.: Franciscus Dzierożyński
Дата нараджэння 3 студзеня 1779(1779-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1850(1850-09-22) (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф
Навуковая сфера тэалогія
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Францішак Дзеружынскі (польск.: Franciszek Dzierożyński, лац.: Franciscus Dzierożyński; 3 студзеня 1779, г. Орша — 22 верасня 1850, г. Фрэдэрык, штат Мэрыленд) — беларускі рэлігійны дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сістэмы каталіцкай царквы ў ЗША, педагог.

13 жніўня 1794 г. у Полацку ўступіў у Таварыства Ісуса[1]і на працягу двух гадоў праходзіў выпрабаванні ў мясцовым навіцыяце (1794-1796). У 1796-1797 гг. вывучаў рыторыку ў Аршанскім езуіцкім калегіуме. Выкладаў інфіму і рускую мову (1797-1798) і французскую мову (1798-1799) у Магілёўскім езуіцкім калегіуме, французскую мову (1799-1800) у Мсціслаўскім езуіцкім калегіуме. Прайшоў курс філасофіі (1800-1802), матэматыкі (1802-1803) і адначасова быў памочнікам прэфекта музею (1801-1803; пазней яшчэ і ў 1807-1810) ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2].

З 1803 па 1806 гг. выкладаў гуманітарныя прадметы ў пецярбургскім канвікце езуітаў. У 1806 г. высвечаны на ксяндза. З 1806 па 1810 гг. вывучаў тэалогію ў Полацку. Прафесар філасофіі і матэматыкі ў Магілёве (1810-1811). У Полацкім езуіцкім калегіуме, а потым і Полацкай езуіцкай акадэміі быў прафесарам філасофіі і матэматыкі (1811-1814) і прафесарам дагматычнай тэалогіі (1814-1820)[3], а таксама сакратаром Акадэміі (1817-1818)[2].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) перабраўся ў ЗША (1821), дзе як суперыор паўночнаамерыканскай місіі езуітаў (1823-1830) і правінцыял Мэрыленда (1840-1843) стаў адным з кіраўнікоў сістэмы адукацыі каталіцкай царквы ў краіне[4][5]. Браў удзел у стварэнні езуіцкай школы ў Сент-Луісе, штат Місісіпі, а таксама St.John’s College у г. Фрэдэрык, штат Мэрыленд (Frederick, Maryland) i Holy Cross College у г. Вустер, штат Масачусетс, (Worcester, Massachusetts). Прафесар маральнай філасофіі (1821-1825) і тэалогіі (1825-1838), віце-прэзідэнт і скарбнік Джорджтаўнскага ўніверсітэта.[6]

Зноскі

  1. J.-M. Giżycki, Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905. - s. 115.
  2. 2,0 2,1 Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.
  3. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  4. Языковіч, Л.У. Дзеружынскі Францішак / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм - Застава / Рэдкал.: Пашкоў і інш. - Мінск: БелЭн. - С. 107.
  5. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всём мире. М., 2004. - С. 368-369.
  6. The Polish Biographical Dictionary: Profiles of Nearly 900 Poles who Have Made Lasting Contributions to World Civilization / Stanley S. Sokol with Sharon F. Mrotek Kissane. - Bolchazy-Carducci Publishers, 1992. - pp.105-106.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]