Францішак Заблоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Заблоцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 студзеня 1752(1752-01-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 верасня 1821(1821-09-10)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, пісьменнік
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Францішак Заблоцкі (польск.: Franciszek Zabłocki; 2 студзеня 1752 года — 10 верасня 1821, Коньскаволя каля Пулаў) — польскі адукацыйны дзеяч, паэт, больш знакаміты як аўтар камедый польскага асветніцтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1774 года працаваў у Камісіі народнай асветы, пасля — Таварыстве элементарных кніжак і камісіі адукацыі Варты законаў. Удзельнічаў у паўстанні Касцюшкі. Па задушэнні паўстання выехаў у Рым, дзе быў пасвечаны ў ксяндза.

З 1798 года быў пробашчам у Гуры Пулаўскай, а з 1800 года — ў Коньскаволі. Там апекаваўся над псіхічна хворым паэтам Францішкам Дыянізам Князьнінам.

Аўтар больш чым 50 камедый, у якіх атакаваў сарматызм і адсталасць. Перакладаў таксама творы з іншых моў.

Зноскі

  1. а б Franciszek Zabłocki // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]