Францішак Керсноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Керсноўскі
Побуг
Побуг
Род Керсноўскія[d]
Бацька Багуслаў Керсноўскі[d]
Маці Юзэфа з Кабылінскіх[d]
Адукацыя
Бітвы

Францішак Керсноўскі (польск.: Franciszek Kiersnowski) — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Керсноўскіх герба «Побуг». Нарадзіўся ў сям’і Багуслава Керсноўскага і Юзэфы Кабылінскай[1].

Скончыў навагрудскую школу і факультэт права Віленскага ўніверсітэта. Памешчык з Навагрудскага павета Гродзенскай губерні. Перад паўстаннем жыў у дзядзькі каля Плоцка[1].

У час паўстання 1830—1831 гадоў падхарунжы атрада Г. Дэмбінскага, дайшоў да Варшавы, дзе 8 жніўня 1831 года ўдзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. З 4 кастрычніка 1831 года падпаручнік 13-га ўланскага палка. 5 кастрычніка 1831 года ў складзе корпуса М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. У лютым 1832 года прыбыў у Францыю, належаў да закладу ў Буржэ. Па рашэнню ГГСК ад 8 кастрычніка 1832 года аднесены да 2-га разраду злачынцаў[1].

У маі 1836 года далучыўся да польскага легіёна ў Іспаніі. З 1840 года член АПЭ. У кастрычніку 1849 года звяртаўся за дазволам аб вяртанні на радзіму, атрымаў яго ў 1857 годзе[1].

Тытулярны саветнік у 1874 годзе[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]