Перайсці да зместу

Францішак Ксаверый Аляксінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Ксаверый Аляксінскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 1758[1]
Дата смерці 1826[1]
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Францішак Ксаверый Аляксінскі (польск.: Franciszek Ksawery Olexiński; 1758[1]1826[1], Плоцк) — польскі мастак-мініяцюрыст.

Вучыўся ў Вільні. Паступіў на службу ў полк пешай гвардыі ВКЛ, атрымаў чын паручніка. Па справах службы часта бываў у Каралеўскім замку ў Варшаве, дзя яго артыстычныя здольнасці прыкмеціў кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Ф. Аляксінскі быў накіраваны на вучобу да Ф. Смуглевіча, пасля да прыдворнага каралеўскага мініяцюрыста В. Лясё, пад кіраўніцтвам каторага выконваў мініяцюры для табакерак, персняў і медальёнаў. З 1790-х гадах працаваў самастойна. У 1793 годзе пакінуў вайсковую службу і пасяліўся ў Вільні. З 1814 года ў Варшаве, знаходзіўся на цывільнай службе. У 1823 годзе прадставіў на Варшаўскай выстаўцы 2 партрэты і мініяцюру. Вядомыя мініяцюры Ф. Аляксінскага — партрэты Тадэвуша Касцюшкі, Юзафа Панятоўскага, Яна Генрыка Дамброўскага, Іахіма Храптовіча, Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Юльяна Нямцэвіча і інш.

  1. а б в г Franciszek Ksawery Olexiński