Францішак Ксаверый Хамінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Францішак Ксаверый Хамінскі
Franciszek Ksawery Chomiński
POL COA Lis.svg
Герб «Ліс»
Ваявода мсціслаўскі
1788 — 1795
Папярэднік: Тадэвуш Білевіч
Пераемнік: няма (пасада скасавана)
Мінскі губернскі маршалак
1795 — 1797
Папярэднік: няма (пасада заснавана)
Пераемнік: князь Францішак Аляксандравіч Сапега
 
Дзейнасць: мовазнавец, паэт, перакладчык
Нараджэнне: 1730
Смерць: 9 чэрвеня 1809(1809-06-09)
Вільня
Пахаванне:
Род: Хамінскія
Бацька: Гілярый Хамінскі
Маці: Ганна Копаць
Жонка: Сафія Тызенгаўз
Дзеці: няма
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава

Францішак Ксаверый Хамінскі, Францішак-Ксаверый Гілярыевіч Хамінскі (польск.: Franciszek Ksawery Chomiński, руск.: Франц-Ксаверий Гиляриевич Хоминский), ? — 9 чэрвеня 1809) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Расійскай імперыі, (намінальна) мсціслаўскі ваявода (1788—1795), мінскі губернскі маршалак (1795—1797), пісьменнік. Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Хамінскіх герба «Ліс».

Дзяржаўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1764 быў палкоўнікам у канфедэрацыі Чартарыйскіх, у 1768 — членам Барскай канфедэрацыі.

Брыгадзір пяцігорскай харугвы ВКЛ (1779—1785), генерал-маёр войскаў Вялікага Княства Літоўскага (1788—1795), займаў пасаду пінскага судовага старосты (1782—1794). Як прыбліжаны гетмана ВКЛ Міхала Казіміра Агінскага ездзіў з дыпламатычнымі даручэннямі ў Заходнюю Еўропу. Апошні ваявода мсціслаўскі (1788—1795) — пасада была намінальнай, бо тэрыторыя былога Мсціслаўскага ваяводства па выніках першага падзела Рэчы Паспалітай ужо ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі. У 1782 і 1784 быў паслом на сойм ад Пінскага павета: на сойме ў 1782 абраны соймавым суддзёй, на сойме ў 1782 абраны маршалкам сойма. У 1786 Хамінскі абраны маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Кавалер ордэнаў Святога Станіслава (1782) і Белага Арла (1785).

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай прадоўжыў палітычную кар'еру ў Расійскай імперыі. У 1795 на дваранскіх выбарах у Мінску быў выбраны першым губернскім маршалкам (прадвадзіцелем дваранства) Мінскай губерні (1795—1797). У 1796, не праходзячы службы, адразу атрымаў высокі расійскі чын тайнага саветніка. У 1797 арыштаваны па падазрэнні ў змове супраць расійскага імператара Паўла I.

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар класіцыстычных вершаў, публіцыстычнага «Адказу» (1792). Ёсць меркаванне, што Хамінскі напісаў за Міхала Казіміра Агінскага большасць асветніцкіх паэтычных твораў, апублікаваных пад псеўданімам Слонімскі грамадзянін у зборніках «Гістарычныя і маральныя аповесці» (1782) і «Байкі і не-байкі» (1788). Перакладаў на польскую мову творы Гарацыя, Жана Расіна, Жака Дэліля, П'ера Карнеля.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]